19 красавiка 2024, Пятніца, 7:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: У Горадні ўжо 45 гадоў вісіць абвестка для жыхароў дома пра рамонт

4
Фотафакт: У Горадні ўжо 45 гадоў вісіць абвестка для жыхароў дома пра рамонт
ФОТА: HRODNA.LIFE

Паперка 1973 года ацалела дзякуючы таму, што доўгі час на дзвярах пад'езда яе прыкрывала металічная шыльда.

У Горадні на Савецкай вуліцы, 6 ужо 45 гадоў вісіць абвестка для жыхароў дома. Як інфармуе hrodna.life, паперка з 1973 года ацалела дзякуючы таму, што доўгі час на дзвярах пад'езда яе прыкрывала металічная шыльда. І толькі некалькі гадоў таму яе знялі.

На паперцы наступны тэкст: «Аб'ява. Тав [арышы] жыхары! У сувязі з афарбоўкай панэляў трэба іх памыць у самы кароткі тэрмін. 11/XII 1973 г.»

Дом быў пабудаваны ў XVIII стагоддзі. У ім доўгія гады размяшчаліся навучальныя ўстановы, а пасля Другой сусветнай вайны жылі сем'і вайскоўцаў. На сённяшні дзень жылымі засталіся толькі дзве кватэры на цэлы пад'езд.

«Сёння на абвестку мы ўжо і не зважаем, але і прыбіраць яе не спяшаемся», - кажа адна з жыхарак дома.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках