29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, колькі ў Менску будуць каштаваць жывыя навагоднія ялінкі

3
Стала вядома, колькі ў Менску будуць каштаваць жывыя навагоднія ялінкі

На яліначны кірмаш плануюць завезці 28-30 тысяч жывых дрэў.

На яліначны кірмаш у Менску плануюць прадаць блізу 30 тысяч жывых дрэў, кошты на якія будуць стартаваць ад 10 рублёў. Пра гэта паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Начальнік аддзела развіцця гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Менгарвыканкама Жанна Зоткіна кажа, што продаж елак арганізуюць на 213 пляцоўках. Кірмашы будуць працаваць з 22 да 31 снежня з 10.00 да 19.00.

Кошт жывога дрэва складзе ад 10 да 32 рублёў у залежнасці ад яго вышыні. Цяпер укладаюцца дамовы на пастаўку. Запланавана атрымаць ад лясгасаў прыкладна 28-30 тысяч ялінак.

Адзначым, што летась кошт на жывыя ялінкі быў ад 10 да 30 рублёў. Выходзіць, самыя высокія дрэвы падаражэюць на два рублі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках