24 красавiка 2024, Серада, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камітэт АПЕК+ адважыўся на скарачэнне здабычы нафты

6
Камітэт АПЕК+ адважыўся на скарачэнне здабычы нафты
ФОТА: WISEGEEK

Квота будзе на чвэрць меншая за рэкамендаваную.

Маніторынгавы камітэт АПЕК+ дасягнуў кансэнсусу ў пытанні скарачэння здабычы нафты. Пра гэта заявіў паводле вынікаў сустрэчы ў Вене міністр нафты Амана Махамед аль-Румхі, паведамляе РБК са спасылкай на Bloomberg.

Камітэт АПЕК+ засядаў на ўзроўні міністраў напярэдадні пасяджэння сябраў Арганізацыі краін - экспарцёраў нафты і павінен вынесці для краін-удзельніц картэля рэкамендацыю аб тым, ці трэба і на колькі скарачаць здабычу нафты, каб збалансаваць рынак.

Са слоў аль-Румхі, Расея на сустрэчы ў Вене пагадзілася на скарачэнне здабычы нафты на перыяд у шэсць месяцаў пачынаючы са студзеня 2019 года. Пра канкрэтныя аб'ёмы скарачэння дамоўленасцяў пакуль няма, удакладніў аль-Румхі.

У найбліжэйшыя два дні, 6 і 7 снежня, АПЕК і краіны, якія не ўваходзяць у арганізацыю, павінны будуць прыняць пастанову аб прадаўжэнні пагаднення аб скарачэнні здабычы.

У мінулую суботу прэзідэнт Расеі Уладзімер Пуцін паведаміў, што падчас яго сустрэчы з савудаўскім наследным прынцам Махамедам бен Салманам у рамках саміту G20 у Аргентыне дасягнутая дамоўленасць падоўжыць перыяд угоды АПЕК+. «Так, у нас ёсць дамоўленасць падоўжыць наша пагадненне», - сказаў Пуцін. Канчатковых пастаноў аб канкрэтных аб'ёмах здабычы нафты пакуль няма, дадаў ён.

Reuters пазней паведамляў, што паміж АПЕК і Расеяй ёсць рознагалоссі ў аб'ёмах скарачэння здабычы. Між іншым, крыніцы агенцтва распавядалі, што ад Расеі дамагаюцца скарачэння сутачнай здабычы нафты на 250-300 тысяч барэляў, аднак Масква згодная знізіць яе максімум на 140 тысяч барэляў.

Дамоўленасці ў рамках маніторынгавага камітэта АПЕК+ дасягнутыя на фоне звароту прэзідэнта ЗША Дональда Трампа да картэлю з заклікам не скарачаць аб'ёмы здабычы нафты. «Спадзяюся, што АПЕК захавае пастаўкі нафты на іх цяперашнім узроўні, не будзе іх абмяжоўваць. Свет не хоча і не мае патрэбы ў высокіх коштах нафты», - напісаў у сераду Трамп на сваёй старонцы ў Twitter.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках