25 красавiка 2024, Чацвер, 0:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: Пакуль мы разам, нас не перамагчы!

1
Максім Вінярскі: Пакуль мы разам, нас не перамагчы!
МАКСІМ ВІНЯРСКІ
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» заклікаў да салідарнасці са Змітром Паліенкам.

Каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Максім Вінярскі заклікаў да салідарнасці з былым палітвязнем Змітром Паліенкам.

Актывіст нагадаў, што суд над Змітром Паліенкам адбудзецца сёння, 6 снежня, аб 11:00. Пасяджэнне будзе праходзіць у судзе Заводскага раёна Менска (станцыя метро Партызанская).

«Пакуль мы разам, нас не перамагчы!», - напісаў Максім Вінярскі.

Нагадаем, што Зміцер Паліенка выйшаў на свабоду больш за месяц таму і павінен быў амаль штодня з'яўляцца ў Заводскім РАУС, каб слухаць лекцыі, якія тычыліся працаўладкавання. Некалькі разоў экс-палітвязень прыйшоў на лекцыі, а затым адмовіўся гэта рабіць прынцыпова.

У сваім звароце ў пракуратуру актывіст паказаў, што дзеянні супрацоўнікаў міліцыі незаконныя, ніхто не мае права прымушаць яго да працы. Штодзённыя выклікі на лекцыі - гэта таксама неабгрунтаваны кантроль і парушэнне правоў і свабод.

«Не мінуў і першы суд, як далі позву на другі, - паведаміў Зміцер у сацыяльных сетках. - Я ўжо казаў пра сваё стаўленне да гэтых лекцый і пра тое, чаму я на іх не хаджу і не збіраюся надалей хадзіць. Я не збіраюся скакаць пад дудку тых, хто мяне кінуў за краты і не збіраюся быць у іх на вудзе».

Зміцер Паліенка дадаў, што пратаколы на яго складзеныя паводле артыкула 23.4 («непадпарадкаванне законнаму патрабаванню супрацоўніка міліцыі»).

«Першы суд - 6 снежня, другі - 19 снежня, - кажа ён. - Не ведаю, якім будзе прысуд, але такая актыўнасць міліцыі насцярожвае. Відавочна, да маёй асобы ў іх нейкі асаблівы інтарэс».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках