18 кастрычнiка 2019, Пятніца, 15:18
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Андэрс Аслунд: Ёсць санкцыі, якія будуць найбольш балючымі для Расеі

Андэрс Аслунд: Ёсць санкцыі, якія будуць найбольш балючымі для Расеі

Экспэрт распавёў аб новай тактыцы стрымлівання Крамля.

Пасля новай агрэсіі Расеі супраць Украіны Захад павінен адрэагаваць новымі эфектыўнымі санкцыямі, напрыклад, сектаральным абмежаваннямі, асабліва ў нафтагазавай галіне РФ, а таксама індывідуальнымі рэстрыкцыямі супраць сяброў Пуціна.

Пра гэта заявіў амерыканскі прафесар эканомікі і старшы навуковы супрацоўнік аналітычнага цэнтра Atlantic Council Андэрс Аслунд, паведамляе Укрінфарм.

«Дыскусія аб увядзенні санкцый павінна праводзіцца, хоць мы не бачым яе цяпер», - адзначыў экспэрт.

У ацэнцы эфектыўнасці новых санкцый, якія маглі б быць уведзеныя супраць Расеі, экспэрт звярнуў увагу, што да гэтага найбольш адчувальныя для Крамля былі некалькі тыпаў уведзеных абмежаванняў.

«Перш за ўсё, гэта фінансавыя санкцыі, супраць эканамічных сектараў і буйных кампаній, а таксама ў дачыненні да кола асоб, набліжаных да Пуціна. І вядома ж, гэта санкцыі супраць прадукцыі вайскова-прамысловага сектара», - адзначыў экспэрт.

Акрамя таго, ён назваў рэстрыкцыі Захаду супраць расейскіх нафтагазавых кампаній «найбольш балючымі санкцыямі», якія Захад можа ўвесці супраць Расеі, бо Масква мае найбольшыя прыбыткі менавіта ад гэтага тыпу дзейнасці.

Раней паведамлялася, што Амерыка і Еўропа могуць узмацніць санкцыі супраць РФ за яе дзеянні ў Азоўскім моры.

Расейскія сілавікі захапілі два малыя браняваныя артылерыйскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль» і рэйдавы буксір «Яны Капу» і 24 вайскоўцаў ВМС УС Украіны 25 лістапада ў Керчанскай пратоцы.

Паводле звестак Міністэрства ў пытаннях часова акупаваных тэрыторый і ўнутрана перамешчаных асоб Украіны, Расея атакавала і захапіла ўкраінскія вайсковыя караблі ў міжнародных водах Чорнага мора.

Пасля падзей у Керчанскай пратоцы прэзідэнт Украіны ўвёў ваеннае становішча на 30 дзён у такіх абласцях, як Вінніцкая, Луганская, Данецкая, Запарожская, Мікалаеўская, Адэская, Сумская, Харкаўская, Чарнігаўская, Херсонская, а таксама ва ўнутраных водах Азова-Керчанскай акваторыі.