20 красавiка 2024, Субота, 14:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Судаленка cтал лаўрэатам прэстыжнай французскай прэміі

13
Леанід Судаленка cтал лаўрэатам прэстыжнай французскай прэміі
ЛЕАНІД СУДАЛЕНКА
ФОТА: «РАДЫЁ СВАБОДА»

Прэмія «Свабода – Роўнасць - Братэрства» штогод прысуджаецца за ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Прэмія Французскай рэспублікі «Свабода - Роўнасць – Братэрства» за 2018 год прысуджаная беларускаму праваабаронцу Леаніду Судаленку.

Як паведамляе «Гомельская весна», Нацыянальная кансультатыўная камісія ў правах чалавека Францыі ўжо павіншавала лаўрэата з прэміяй і запрасіла на цырымонію ўзнагароджання, якая адбудзецца ў панядзелак, 10 снежня, аб 11:30 у міністэрстве юстыцыі ў Парыжы.

Прэмія будзе ўручацца міністрам юстыцыі Ніколь Белабэ і прэзідэнтам няўрадавай арганізацыі CNCDH Крысцінай Лазергес. У адзначэнне 70-й гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека і 20-годдзя Дэкларацыі аб праваабаронцах запланаваная таксама сустрэча ў міністэрстве замежных спраў Францыі.

Пасольства Францыі ў Беларусі таксама далучылася да віншаванняў лаўрэата. Пасол Дзідзье Канес асабіста запрасіў Судаленку абмяняцца думкамі падчас супольнай вячэры.

Штогод 10 снежня ў міжнародны дзень правоў чалавека Нацыянальная кансультатыўная камісія ў правах чалавека Францыі ўзнагароджвае 5 праваабарончых арганізацый з розных краін свету прэміяй Французскай рэспублікі «Свабода – Роўнасць - Братэрства» за іх унёсак у справу абароны правоў чалавека.

Менавіта ў гэты дзень Генеральнай Асамблеяй ААН была прынятая Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека.

Лаўрэат пакуль ад каментароў устрымаўся, толькі падкрэсліў, што прэмію прысвячае свайму настаўніку Барысу Звозскаму, імя якога носіць беларускі Дом Правоў Чалавека ў Літве (Вільня).

Прэмія «Свабода – Роўнасць - Братэрства» штогод прысуджаецца Французскай Рэспублікай за ўнёсак у абарону правоў чалавека.

Прэмія, заснаваная ў 1988 годзе, прысуджаецца асобным людзям або арганізацыям, па-за залежнасцю ад іх нацыянальнай прыналежнасці або дзяржаўных межаў, за канкрэтны ўнёсак у абарону правоў чалавека ў Францыі і за мяжой.

Нагадаем, што Леанід Судаленка стаў лаўрэатам прэміі «Хартыі-97» за 2017 год у намінацыі «За асабістую мужнасць».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках