25 красавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сербія прыстрашыла ўзброеным уварваннем у Косава

8
Сербія прыстрашыла ўзброеным уварваннем у Косава

Бялград разглядае гэта як адзін з варыянтаў.

Фармаванне косаўскага войска можа справакаваць узброенае ўварванне Сербіі на фоне нарастання напружанасці на Балканах.

З такім папярэджаннем выступіла прэм'ер-міністр Сербіі Ана Брнабіч, адзначыўшы, што спадзяецца на іншае развіццё падзей, паведамляе Associated Press (пераклад - obozrevatel.com).

«Спадзяюся, што нам ніколі не давядзецца выкарыстоўваць наша войска, але, на жаль, пакуль гэта адзін з варыянтаў. Мы не можам стаяць у баку і глядзець моўчкі, пакуль «хтосьці праводзіць новую этнічную чыстку» сербаў на Балканах», - адзначыла Брнабіч.

Удакладняецца, што 14 снежня парламент Косава будзе галасаваць за законапраект трансфармацыі Сіл бяспекі ў рэгулярнае войска. У Сербіі мяркуюць, што гэта пастанова мае на мэце выгнаць людзей, якія належаць да сербскай меншасці. У сваю чаргу ў Косаве адмаўляюць такія абвінавачванні.

Паводле звестак выдання, такія планы ўжо раскрытыкавалі ў NATO. Генсакратар Альянсу Енс Столтэнберг папярэдзіў, што намер Косава стварыць войска можа мець сур'ёзныя наступствы.

«Такі ход з'яўляецца недакладным, ён супярэчыць парадам многіх хаўруснікаў NATO і можа мець сур'ёзныя наступствы будучай еўраатлантычнай інтэграцыі Косава», - удакладніў ён.

У жніўні прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч правёў пасяджэнне Рады нацбяспекі, падчас якой абмяркоўвалася пагроза абвастрэння сітуацыі ў дачыненнях з Косавам. Ужо ў верасні стала вядома, што ён перавёў войскі ў стан поўнай боегатоўнасці.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках