19 красавiка 2024, Пятніца, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве так сустракалі Пуціна, што не засталося грошай на калядныя падарункі дзецям

12
У Магілёве так сустракалі Пуціна, што не засталося грошай на калядныя падарункі дзецям
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Прысмакі атрымаюць толькі дзеці льготнай катэгорыі.

У гэтым годзе ў Магілёве ўпершыню большасць выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў і навучэнцаў малодшых класаў сярэдніх школ застануцца без традыцыйнага навагодняга набору прысмакаў.

Падарункі атрымаюць толькі дзеці льготнай катэгорыі, гэта значыць дзеці-сіроты і тыя, што засталіся без апекі бацькоў, дзеці са шматдзетных малазабяспечаных сем'яў, непаўналетнія, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, дзеці-інваліды, якія знаходзяцца ў гарадскім сацыяльным прытулку, выхаванцы Магілёўскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі і Дома дзіцяці. Для іх закупяць больш за 6 200 набораў цукерак. Уручаць іх будуць на навагодніх ранішніках, якія пройдуць у школах і ўстановах культуры напярэдадні Калядаў, паведамляюць «Магілёўскія ведамасці».

Раней такія падарункі закупляліся для ўсіх выхаванцаў дзіцячых дашкольных устаноў і для вучняў 1-4 класаў агульнаадукацыйных школ. Зрэшты, як паведаміла начальніца ўправы адукацыі Магілёўскага гарвыканкама Ірына Новікава, кіраўнікам дашкольных і школьных устаноў горада дадзеныя рэкамендацыі набыць падарункі і ўсім астатнім дзецям - праўда, за кошт сродкаў пазабюджэтнай дзейнасці, а таксама за кошт спонсарскай і шэфскай дапамогі. Ці выстарчыць гэтых грошай на падарункі, і калі так, то на якія менавіта, дашкольнікі і малодшыя школьнікі Магілёва дазнаюцца пра гэта на падчас святаў.

Як стала вядома mogilev.online, у некаторых садках Магілёва бацькам ужо паведамілі, што дзеці ў гэтым годзе не атрымаюць падарункаў праз нястачу сродкаў.

Затое, нагадаем, па-багатаму сёлета Магілёў сустрэў Уладзіміра Пуціна і Форум рэгіёнаў Беларусі ды Расеі, выдаткаваўшы на падрыхтоўку мільёны даляраў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках