25 красавiка 2024, Чацвер, 23:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп забараніў OPEC зніжаць здабычу нафты

2
Трамп забараніў OPEC зніжаць здабычу нафты

Свет не хоча больш высокіх коштаў нафты і не мае патрэбы ў іх.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп зноў раскрытыкаваў краіны OPEC, прадстаўнікі якіх сабраліся ў пачатку тыдня ў Вене, каб да фінальнага пасяджэння ў суботу прыняць пастанову аб скарачэнні нафтаздабычы дзеля стабілізацыі зніжаных на 30% коштаў, паведамляе finanz.ru.

«Я спадзяюся, што OPEC пакіне нафтавыя плыні ў цяперашнім выглядзе, без абмежаванняў», - напісаў Трамп у Twitter пасля таго, як з пачатку года Савудаўская Арабія павялічыла здабычу з 9,8 да 11 млн барэляў на дзень, а Расея - другі ключавы ўдзельнік угоды OPEC + выйшла на постсавецкі рэкорд, пампуючы 11,4 млн барэляў на дзень.

"Свет не хоча больш высокіх коштаў нафты і не мае патрэбу ў іх!», - заявіў Трамп, каментуючы папярэднія вынікі венскіх кансультацый, па выніках якіх краіны-здабывальніцы пачалі схіляцца да новых абмежаванняў на пастаўкі.

Пасля перамоў у аўстрыйскай сталіцы ў сераду маніторынгавы камітэт OPEC+ на чале з Савудаўскай Арабіяй і Расеяй, самымі ўплывовымі чальцамі альянсу, рэкамендаваў скарачэнне здабычы тэрмінам на шэсць месяцаў, паведаміў журналістам міністр нафты Амана Мухамед аль-Румхі.

Паводле ягоных слоў, альянс можа дамовіцца скараціць пастаўкі на рынак прыкладна на 1 млн барэляў за дзень, што складае блізу 1% ад агульнай сусветнай здабычы.

Каменем спатыкнення стала пазіцыя Расеі: са слоў дэлегатаў OPEC, Савудаўская Арабія хацела б скарачэння з боку РФ на 300 тысяч барэляў на дзень але Масква імкнецца да зніжэння толькі на 150 тысяч. Супярэчнасці захаваліся і пасля сустрэчы ў сераду, сказалі дэлегаты.

«На рынку нафты даволі выразна прасочваецца ідэя таго, што скарачэнне вытворчасці на 1 млн барэляў - гэта толькі сімвалічны жэст, які можа запаволіць, а не спыніць зніжэнне кошту», - кажа вядучы аналітык «Адкрыццё Брокер» Андрэй Качаткоў.

«Для стабілізацыі рынку патрабуецца скарачэнне на 1,3-1,5 млн барэляў за дзень», - адзначае ён: гэтая лічба прысутнічае ў разліках самой OPEC і пацвярджаецца звесткамі ўправы энергетычнай інфармацыі Мінэнэрга ЗША.

Са звестак картэля, крытычны дысбаланс пагражае рынку ў сярэдзіне наступнага года, па выніках якога сусветнай попыт вырасце на 1,29 млн барэляў за дзень, а здабыча па-за OPEC - на 2,3 млн барэляў.

Галоўным вінаватым такой сітуацыі застаюцца сланцавы кампаніі ЗША, якія за год ўзнялі здабычу на 1,49 млн барэляў за дзень, цалкам перакрыўшы новы попыт (1,5 млн барэляў).

Са звестак Мінэнерга ЗША, на канец трэцяга квартала глабальная вытворчасць нафты перавышала патрэбы сусветнай эканомікі на 170 тысяч барэляў за дзень, да канца года гэтая лічба вырасце да 690 тысяч барэляў, а да сярэдзіны 2019-га дасягне 1,19 барэляў штодня.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках