28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магадане ветэран адправіў Мядзведзеву сваю прыбаўку да пенсіі

5
У Магадане ветэран адправіў Мядзведзеву сваю прыбаўку да пенсіі

Грошы прызначаныя на «барацьбу з пенсіянерамі».

Ветэран працы Уладзімір Папоў з Магадана (Расея) надумаў вярнуць старшыні ўрада РФ Дзмітрыю Мядзведзеву сваю прыбаўку да пенсіі сумай 683 рублі. Як паведамляецца ў групе «Магаданскі скептык» у Фэйсбуку, «прыніжальную» даплату Папоў ахвяруе Мядзведзеву для «барацьбы з пенсіянерамі», піша svoboda.org.

Да допісу ў Фэйсбуку прымацаваныя два дакументы: апавяшчэнне ад «Магаданскага сацыяльнага цэнтра» на імя Папова, у якім гаворыцца, што яму як ветэрану працы належыць штомесячная выплата сумай 683 рублі 66 капеек. Другі дакумент - ліст Папова ў рэгіянальны сацыяльны цэнтр. Са слоў ветэрана, сума надбаўкі «прыніжае ягоную чалавечую годнасць».

«Спадзяюся, гэтыя грошы дапамогуць вам у барацьбе з пенсіянерамі ды іншым чалавечым матэрыялам», - напісаў Папоў.

У кастрычніку ў Новасібірску пенсіянерка купіла падарункавы набор для міністра працы і сацыяльнага развіцця рэгіёну Яраслава Фралова. На яго яна выдаткавала 89 рублёў - менавіта такую суму мясцовыя чыноўнікі надумалі дадаць да пражытковага мінімуму паджылых людзей. Як паведамляе арганізацыя «Грамадзянскі патруль», гэтых грошай у краме выстарчыла на бытавы шнур, гаспадарчае мыла, соль і пушку запалак.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках