19 сакавiка 2024, aўторак, 9:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка - Пуціну: Быццам ваявалі супраць Нямеччыны разам...

61
Лукашэнка - Пуціну: Быццам ваявалі супраць Нямеччыны разам...
ФОТА: РІА НАВІНЫ, АЛЯКСЕЙ ДРУЖЫНІН

Дыктатар выпрошвае ў правадыра Крамля танны газ.

Лукашэнка ў Пецярбургу публічна выпрошваў у Пуціна зменшыць кошт газу, піша tut.by:

«Я кажу не з пункту гледжання стогну і рыданні, а таму што дамовіліся, але не зрабілі. Наш Саюз утварыўся на пэўных свабодах - перамяшчэнні рабочай сілы, капіталу, тавараў і г.д. І самае галоўнае, пра што мы дамаўляліся ў эканоміцы, - што ўсе суб'екты гаспадарання і людзі будуць мець роўныя ўмовы. Няма роўных умоў - няма Саюза», - заявіў Лукашэнка.

Лукашэнка заявіў, што тарыф «Газпрама» на транспартаванне прыроднага газу для Беларусі складае амаль 3 даляры за 1 тысячу кубаметраў на 100 км, а ўнутраны тарыф у Расеі - блізу 1 даляра за 1000 куб м на сто км. А ў структуры кошту газу для Беларусі плата за транспартаванне з тэрыторыі Расеі - больш як 70%.

Пры гэтым ён нагадаў, што ёсць план выхаду да 2025 года на адзіны рынак.

- Што да сённяшняй сітуацыі, то цяпер важны не тарыф, важны канчатковы кошт газу. Звяртаю ўвагу, што 129 даляраў (за 1 тысячу кубаметраў газу) - кошт сёння ў Беларусі, будзе ў наступным годзе 127 даляраў. А ў ФРГ - 250 даляраў.

І гэта, безумоўна, вялікая перавага для хаўруснікаў з ЕАЭС. Вядома, трэба імкнуцца да уніфікацыі, але для гэтага трэба час ды іншы ўзровень інтэграцыі, - упэўнены Пуцін.

- Вы маеце рацыю, Уладзімір Уладзіміравіч, але наш галоўны гандлёвы партнёр - не ФРГ, а Расея, - парыраваў Лукашэнка, нагадаўшы, што ў беларускай тэхніцы 60-70% расейскіх дэталяў. - Вы сказалі пра 2025 год, але важна, каб мы ішлі туды, а не спыняліся. Няправільныя у вас разлікі! Мы маем горшыя ўмовы, чым Нямеччына! Быццам ваявалі супраць Нямеччыны разам, а маем такую сітуацыю! Пакуль мы маем горшыя ўмовы, чым Нямеччына, туды яшчэ 3000 км пампаваць трэба.

- Але ўжо сёння нашы партнёры маюць перавагі. Калі б быў рынкавы кошт для Беларусі - было б пад 200 даляраў, - заўважыў Пуцін.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках