28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амаль палова польскіх фірмаў заявіла пра павышэнне заробкаў у новым годзе

3
Амаль палова польскіх фірмаў заявіла пра павышэнне заробкаў у новым годзе
ФОТА З САЙТА WYBORCZA.BIZ

Ва ўмовах рэкордна нізкага ўзроўню беспрацоўя ў краіне і вялікай канкурэнцыі на рынку працы фірмы вымушаныя павышаць заробкі.

Rzeczpospolita публікуе артыкул «Новы год прынясе больш высокія заробкі». Хоць польскія працадаўцы ўжо прайшлі этап даволі імклівага падвышэння заробкаў (у кастрычніку яны былі на 7,6% вышэйшыя, чым годам раней), ва ўмовах рэкордна нізкага ўзроўню беспрацоўя ў краіне і вялікай канкурэнцыі на рынку працы яны вымушаныя павышаць заробкі, каб утрымаць працаўнікоў, - тлумачыць выданне.

Аднак, нягледзячы на тое, што блізу 44% фірмаў заяўляе пра падвышэнне заробкаў у найбліжэйшыя паўгода, тэмп іх росту будзе ўмераным. Самы вялікі шанец на прыбаўку да заробку будзе ў работнікаў у заходняй частцы Польшчы, дзе працадаўцы адчуваюць самы вялікі дэфіцыт рабочых рук. У гэтым рэгіёне вялікую канкурэнцыю на рынку працы складае суседняя Нямеччына, таму ваяводствы на захадзе Польшчы дэкларавалі павышэнне заробкаў на 47%, паведамляе «Радыё Польшча».

Сектар, які ў апошні час стварае самую вялікую колькасць працоўных месцаў - у ім працуе больш за 280 тысяч чалавек, з'яўляецца сектарам сучасных паслуг для бізнэсу. Менавіта работнікі ў гэтай сферы паслуг могуць смела разлічваць на добрую прыбаўку да заробку налета.

Што тычыцца размеркавання дадатку да заробку, то агулам па Польшчы работнікі вытворчых аддзелаў могуць разлічваць на павышэнне заробку на 24%, аддзелаў у абслугоўванні кліентаў - на 8%, аддзелаў у лагістыцы і гандлі - на 5%, аддзелы кадраў і адміністрацыі - на 4%.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках