20 красавiка 2024, Субота, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Генеральным сакратаром АДКБ будзе беларус

15
Лукашэнка: Генеральным сакратаром АДКБ будзе беларус

Пры гэтым прэс-сакратар Пашынян зняпраўдзіў заяву Лукашэнкі аб перадачы пасады генеральнага сакратара АДКБ Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка ў кароткім інтэрв'ю журналістам на палях самітаў ЕАЭС і СНД у Санкт-Пецярбургу заявіў, што фактычна ўдалося развязаць праблему прызначэння генеральнага сакратара АДКБ, паведамляе БелТА.

«Мы нечакана ледзь не правялі пасяджэнне АДКБ. І ў прынцыпе развязалі праблему прызначэння генеральнага сакратара», - заявіў Лукашэнка.

Адказваючы на ўдакладняючае пытанне, Аляксандр Лукашэнка паведаміў, што генеральным сакратаром АДКБ будзе прызначаны беларускі прадстаўнік.

Прэс-сакратар в. а. прэм'ер-міністра Нікола Пашыняна Арман Егаян зняпраўдзіў агенцтву «Новости-Армения» заяву Лукашэнкі.

«Як вядома, пасяджэння АДКБ не было. Пазіцыя Арменіі ў гэтым пытанні не зведала ніякіх змен», - сказаў Егаян.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках