23 красавiка 2024, aўторак, 18:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Луганску расклеілі ўлёткі да Дня Узброеных сіл Украіны

У Луганску расклеілі ўлёткі да Дня Узброеных сіл Украіны

На паштоўках намаляваны сілуэт вайскоўца, які цаляе ў мядзведзя, афарбаванага ў колеры расейскага сцягу.

У акупаваным Луганску расклеілі жоўта-блакітныя ўлёткі з віншаваннямі да Дня Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведамляе Радио Свобода са спасылкай на мясцовых жыхароў.

У некалькіх раёнах Луганска з'явіліся постэры з надпісам «Мы пераможам». На паштоўках намаляваны сілуэт вайскоўца, які цаляе ў мядзведзя, афарбаванага ў колеры расейскага сцягу. На іншых паштоўках выява бела-сіне-чырвонага мядзведзя на жоўта-блакітным фоне суправаджаецца надпісам: «прыклалі максімум намаганняў, каб стаў ты жоўта-сіні».

Між іншым, жоўта-блакітныя паштоўкі заўважылі ў цэнтры Луганска, на аддзяленні паліцыі, каля бальніцы №4, парку культуры і адпачынку 1 траўня, цэнтральнага рынку і драматычнага тэатра.

8 лістапада паведамлялася, што ў часова акупаваных гарадах Луганскай вобласці Алчэўску і Кадзіеўцы сталі з'яўляцца праўкраінскія надпісы ў грамадскіх месцах - на сценах дамоў, прыпынках транспарту і крамах.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках