28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Mirror: Крамлёўскія разведчыкі пачалі новыя аперацыі ў Брытаніі

Mirror: Крамлёўскія разведчыкі пачалі новыя аперацыі ў Брытаніі

Cпецслужбы РФ запусцілі новую хвалю патэнцыйна смяротна небяспечных шпіёнскіх місій на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Пра гэта паведамляе The Mirror са спасылкай на даклад службы брытанскай бяспекі.

Сакрэтны дакумент заклікае вайскоўцаў і разведчыкаў не страчваць пільнасці, паведамляе liga.net.

MI5 і паліцыя падазраюць, што спецслужбы РФ мабілізавалі для правядзення новых місій тых расейскіх дыпламатаў, якіх не выправадзілі з Брытаніі пасля атручвання Скрыпаля.

Даклад заклікае службы бяспекі і вайскоўцаў фіксаваць перамяшчэнне ўсіх аўтамабіляў расейскіх дыпламатычных службаў у Вялікабрытаніі. У ім таксама прыведзены рэгістрацыйныя нумары аўтамабіляў, за якімі трэба весці назіранне.

Брытанскія спэцслужбы, нягледзячы на нядаўнія правалы расейскіх шпіёнаў, сур'ёзна ставяцца да выведкі РФ і ацэньваюць яе як сур'ёзную пагрозу для Вялікабрытаніі.

4 сакавіка 2018 гадоў у Солсберы быў атручаны раней асуджаны ў РФ за шпіянаж на карысць Лондана экс-разведчык ГРУ Сяргей Скрыпаль. Разам з ім пацярпела дачка Юлія. Улады краіны заявілі, што расейцы атручаныя рэчывам нервова-паралітычнага дзеяння «Навічок», якое распрацоўвалі ў СССР і РФ.

Лондан абвінаваціў Крэмль і арганізаваў скаардынаваны адказ хаўруснікаў і партнёраў. 5 верасня былі абвінавачаныя магчымыя выканаўцы атручвання - расейцы Аляксандр Пятроў і Руслан Башыраў.

Брытанскі прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй назвала іх агентамі ГРУ, а міністра бяспекі Брытаніі Бэн Уолес заявіў, што «за атручванне нясе адказнасць Пуцін». Пазней з гэтым пагадзіліся і лідары ЗША, Францыі, ФРГ і Канады.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках