25 красавiка 2024, Чацвер, 3:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выставіў Расеі дзве ўмовы наконт дамовы аб ракетах

Дзяржаўны дэпартамент ЗША выставіў Расеі дзве ўмовы наконт дамовы аб ракетах
ФОТА: EPA

Адказнасць за прыняцце гэтай пастановы ляжыць на расейскай старане.

Для захавання Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці (РСМД) Расея павінна альбо пазбавіцца ад крылатых ракет 9М729, альбо мадыфікаваць іх так, каб яны не перасягалі дапушчальную далёкасць ў адпаведнасці з патрабаваннямі пагаднення. Пра гэта заявіла на брыфінгу ў Дзярждэпартамэнце намесніца дзяржсакратара ў кантролі над узбраеннем і міжнароднай бяспекай Андрэа Томпсан, паведамляе dw.com.

ЗША даюць Расеі 60 дзён для выканання Дамовы РСМД

У сваю чаргу, амбасадар ЗША ў Расеі Джон Хантсман, які таксама прысутнічаў на брыфінгу, заявіў, што выхад Злучаных Штатаў з дамовы не азначае адмовы ад кантролю над узбраеннем. Паводле слоў пасла, Вашынгтон застанецца прыхільнікам да абмежавання ўзбраення. "Аднак нам патрэбны надзейны партнёр, а ў Расеі ў нас яго няма", - адзначыў Хантсман.

Адтэрміноўка скасавання дамовы аб РСМД

4 снежня ЗША паабяцалі выйсці з ДРСМД, калі Расея не прыступіць да выканання сваіх абавязанняў згодна з дамовай цягам 60 дзён. NАТО пазней заклікала Расею "неадкладна вярнуцца да поўнага і кантраляванага" выканання патрабаванняў ДРСМД. Масква раскрытыкавала патрабаванні Вашынгтона, заявіўшы, што Злучаныя Штаты не далі довадаў парушэння дамовы з расейскай стараны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках