28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай і Швайцарыя «перакрылі кісларод» Крамлю

1
Кітай і Швайцарыя «перакрылі кісларод» Крамлю

Расейскія алігархі пачалі «забег» у афшорах.

Інвестыцыі з Кіпра ў Расею за першыя паўгода 2018 года скараціліся на $13,6 млрд. Мы страцілі $1,9 млрд з Джэрсі і $1,2 млрд з Бярмуд (усе звесткі - ЦБР), піша тэлеграм-канал «СерпомПо».

Але не спяшаецеся хвалявацца. Гэтыя інвестары проста пераехалі на Багамы ($7,9 млрд), Брытанскія Віргінскія выспы ($3,3 млрд), у Сінгапур ($1,1 млрд), а таксама размазаліся тонкім пластом па іншых юрысдыкцыях.

Нягледзячы на «ўцёкі з куратніка» галоўны інвестар у Расею - усё адно Кіпр. Гэта траціна ўсіх дырэктыўных інвестыцый у нашу краіну. Яшчэ траціну даюць дзясятак іншых афшораў. Усе, вядома, разумеюць, што такім чынам нашы расейскія алігархі вялікія і маленькія аформілі свае інвестыцыі як замежныя на $300 млрд. Каб улады іх незнарок не адабралі.

Але бог з імі, з афшорамі. Інвестары бегаюць па іх яшчэ хутчэй, чым больш рэзка мяняецца рэгуляванне.

А вось што расейцы страцілі рэальна і што сапраўды сур'ёзна: Швайцарыя забрала пятую частку сваіх інвестыцый з Расеі ($2,7 млрд). І Кітай - амаль чвэрць інвестыцый ($1 млрд).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках