19 красавiка 2024, Пятніца, 14:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чыноўнік ФІФА прызнаўся аб продажы свайго голасу на выбарах краіны-гаспадыні ЧС-2018

2
Чыноўнік ФІФА прызнаўся аб продажы свайго голасу на выбарах краіны-гаспадыні ЧС-2018

Гватэмальскаму функцыянеру прапаноўвалі за яго голас сотні тысяч даляраў.

Былы чалец выканкама Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА) Рафаэль Сальгуэро прызнаўся ў тым, што прадаў свой голас на выбарах чэмпіянату свету 2018 года, які ў выніку дастаўся Расеі. Пра гэта паведамляе газета «Коммерсант», піша newsru.com.

Сальгуэро прызнаўся ў подкупе яшчэ ў 2016 годзе ў судзе Нью-Ёрка, аднак матэрыялы справы заставаліся засакрэчанымі да гэтага тыдня.

З апублікаваных дакументаў вынікае, што гватэмальскаму функцыянеру прапаноўвалі за яго голас «сотні тысяч даляраў». Але ўсе імёны з дакумента выцерлі і дагэтуль незразумела, на чый бок яго схілялі.

Тым не менш, як адзначае газета, заяву былога чыноўніка ФІФА варта ўважаць за вельмі важную. Бо дагэтуль меркавалася, што пры выбарах чэмпіянату свету 2018 года сур'ёзных парушэнняў дапушчана не было, а карупцыйныя схемы датычныя да галасавання па першынстве 2022 года, якое пройдзе ў Катары.

Рафаэль Сальгуэро з'яўляецца фігурантам справы аб карупцыі ў ФІФА, працэс які доўжыцца ў ЗША з 2015 года. Справа была распачатая пасля гучных арыштаў вышэйшых футбольных чыноўнікаў на кангрэсе ў Цюрыху ў рамках супольнай аперацыі ФБР і швайцарскай паліцыі. Той скандал каштаваў пасады шматгадоваму прэзідэнту ФІФА Зэпу Блатэру.

Нагадаем, што на выбарах краіны-гаспадыні ЧС-2018 у снежні 2010 года Расея перамагла ў другім раўндзе, атрымаўшы 13 галасоў чальцоў выканкама ФІФА.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках