25 красавiка 2024, Чацвер, 10:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За чый кошт інспектарам ДАІ пачнуць раздаваць планшэты?

15
За чый кошт інспектарам ДАІ пачнуць раздаваць планшэты?

Дарагое абсталяванне выдадуць ужо ў 2019 годзе.

Дзяржаўтаінспектараў Гомельскай вобласці у 2019 годзе пачнуць экіпіяваць планшэтамі. Пра гэта паведаміў начальнік управы ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Андрэй Гаркуша, паведамляе БелТА.

Са слоў начальніка УДАІ, праца з планшэтам дазволіць праваахоўнікам аператыўна афармляць пратаколы аб ДТЗ, уносіць правапарушэнні ў базу звестак. Таксама пры неабходнасці дзяржаўтаінспэктары змогуць хутка высветліць асобу парушальніка альбо прыналежнасць аўтамабіля, вызначыць, ці знаходзіцца аўто ў вышуку, атрымаць іншую неабходную інфармацыю.

Андрэй Гаркуша адзначыў, што новаўвядзенні плануюць укараніць ва ўсёй краіне. Таксама начальнік УДАІ распавёў, што ў рэгіёне ў тэставым рэжыме арганізуюць відэаназіранне для выяўлення парушэнняў праезду перакрыжаванняў. Звышдакладныя камеры з'явяцца пакуль у абласным цэнтры на самых людных скрыжаваннях.

Паводле статыстыкі ў гэтым годзе парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў і скрыжаванняў - у ліку найбольш распаўсюджаных прычын аварый у рэгіёне (за 11 месяцаў 71 і 43 ДТЗ адпаведна). У перспектыве разумныя камеры з'явяцца паўсюдна і ў Гомельскай вобласці, і ў краіне, дадаў начальнік УДАІ. Высокадакладнае абсталяванне дасць магчымасць не толькі фіксаваць перавышэнне хуткасці, але і атрымліваць усю неабходную інфармацыю аб транспартным сродку, яго ўладальніку і г.д.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках