29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ААН стала на абарону актывіста са Жлобіна

2
ААН стала на абарону актывіста са Жлобіна
ВАЛЕРЫЙ РЫБЧАНКА

Камітэт правоў чалавека ААН назваў 15 дзён адміністратыўнага арышту Валерыя Рыбчанкі адвольным.

5 снежня Камітэт правоў чалавека ААНпрыняў пастанову паводле справы (№2266/2013, Валерыя Рыбчанкі супраць Беларусі), у якой прызнаў парушэнне правоў аўтара на свабоду і асабістую недатыкальнасць, справядлівы суд, свабоднае выказванне меркавання і мірны сход, піша гомельская «Вясна».

Пастанову пракаментаваў кіраўнік ГЦСЦ (Гомельскі цэнтр стратэгічнай цяжбы) Леанід Судаленка, які дапамагае актывісту на міжнародным узроўні.

Ён нагадаў, як падчас афіцыйнага свята дня незалежнасці 3 ліпеня 2011 года валанцёр ГЦСТ у Жлобіне Валерый Рыбчанка распаўсюджваў сярод прысутных на свяце ўлёткі, запрашаючы людзей узяць удзел у маўклівых акцыях пратэсту, якія праходзілі тады ва ўсёй краіне. Супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі яго, выставілі абвінавачанне ў парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства, а Жлобінскі раённы суд арыштаваў яго на 15 дзён.

«Прайшоўшы ўсе ўнутраныя сродкі прававой абароны, мы паставілі перад Камітэтам ААН шэраг пытанняў. Па-першае, заявілі, што не было ніякіх падстаў для затрымання і арышту, бо сход быў мірным. Па-другое, паставілі пытанне аб парушэнні права на справядлівы суд, бо раённы суддзя ў адміністрацыйным працэсе не дапусціў па хадайніцтве Валерыя свабодна абранага ім самім прадстаўніка. Мы сцвярджалі, што, адвольна затрымліваючы і прыгаворваючы да 15 дзён арышту за раздачу падчас мірнай акцыі улётак, дзяржава непрапарцыйна ўмяшалася ў правы грамадзяніна на свабоду выказвання меркаванняў і мірных сходаў», - адзначыў праваабаронца.

Леанід Судаленка дадаў, што пастанова Камітэта правоў чалавека ўжо апублікаваная. У Жэневе падтрымалі ўсе іх довады, разважыўшы, што прадстаўленыя факты раскрываюць парушэнне правоў паводле артыкулаў 9 (1), 14 (3) (b) i (d), 19 і 21 Пакта. Камітэт таксама пацвердзіў, што беларускі ўрад чарговым разам парушыў свае абавязанні паводле артыкулв 1 Факультатыўнага пратаколу.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках