19 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія сілавікі заявілі ў судзе, што затрымалі Паўла Грыба ў Расеі

3
Расейскія сілавікі заявілі ў судзе, што затрымалі Паўла Грыба ў Расеі

Украінец сцвярджае, што яго затрымлівалі ў Беларусі іншыя людзі.

Расейскія сілавікі ў судзе паводле справы ўкраінца Паўла Грыба, якога незаконна ўтрымліваюць у Расеі, 6 снежня заявіў, што затрымалі яго ў Смаленскай вобласці РФ. Пра гэта 7 снежня паведаміла выданне "Кавказский узел".

Траіх сведак паводле справы Грыба суд дапытваў па відэасувязі з гарнізонным вайсковым судом Смаленска.

Аляксандр Бяспалаў, які ў жніўні 2017 года займаў пасаду старэйшага оперупаўнаважанага ўправы крымінальнага вышуку Смаленскай вобласці, а цяпер - дырэктар аўтасэрвісу, заявіў, што разам з супрацоўнікамі Яўгенам Мацюховым і Аляксандрам Мазуравым нібыта сустрэлі Грыба на вакзале ў Ярцаве і наважылі праверыць ягоныя дакументы, на што ён падаў пашпарт грамадзяніна Украіны без іміграцыйнай карты. Са слоў Бяспалава, Грыб «паводзіў сябе падазрона».

Сілавік сказаў, што ўкраінец пагадзіўся ехаць з імі ў аддзел паліцыі, дзе было ўстаноўлена, што ён нібыта знаходзіцца ў вышуку і пра ягонае затрыманне паведамілі ў Федэральную службу бяспекі РФ. Таксама, са слоў экс-супрацоўніка паліцыі, да ўкраінца не ўжывалі сілу.

Дапытаныя Мазураў і Мацюхоў далі такія ж паказанні, як і Бяспалаў.

Грыб заявіў, што бачыць дапытаных сілавікоў упершыню і яго затрымлівалі не яны. Украінец дадаў, што яго затрымалі ў беларускім горадзе Гомелі (110 км ад Ярцава) і павезлі ў Расею.

24 жніўня 2017 года Грыба, што паехаў аж у Гомель на сустрэчу са знаёмай, выкралі супрацоўнікі ФСБ Расеі. Два тыдні аб дакладным месцазнаходжанні ўкраінца не было вядома нічога. 7 верасня Генеральнае консульства Украіны ў Растове-на-Доне атрымала паведамленне ад ФСБ пра змяшчэнне Грыба ў СІЗА Краснадара. У РФ украінца абвінавацілі ў падрыхтоўцы тэракту ў адной са школ Сочы.

7 лістапада Грыбу прадоўжылі арышт у РФ да красавіка 2019 года.

15 лістапада справу пачалі разглядаць па сутнасці. На пасяджэнні Грыб не прызнаў віны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках