19 красавiка 2024, Пятніца, 9:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рупар Пуціна патрапіў у цэнтр увагі спецпракурора Мюлера

1
Рупар Пуціна патрапіў у цэнтр увагі спецпракурора Мюлера
РОБЕРТ МЮЛЕР
ФОТА: AP

Пяскоў чарговым разам трапіў у складанае становішча.

«Дзмітрый Пяскоў, прэс-сакратар Пуціна, зноў трапіў у няпростае становішча, на гэты раз у сувязі з тым, што ягонае імя згадваецца ў расследаванні Роберта Мюлера і ў сувязі з тым, што нядаўна былы юрыст прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Майкл Коэн прызнаў сваю віну і пайшоў на ўгоду са следствам, - піша The Daily Beast (пераклад - inopressa.ru).

- У канцы жніўня 2017 года Коэн накіраваў у камітэты выведкі Сената і Палаты прадстаўнікоў ліст, у якім паведаміў, што ў студзені 2016 года адправіў электронны ліст Пяскову, задаўшы пытанні аб дазволах на будаўніцтва вежы Трампа ў Маскве (так званы «маскоўскі праект»). Аднак ён не згадаў, што атрымаў адказ, і заявіў, што не меў ніякіх далейшых кантактаў з прэс-сакратаром або іншымі расейскімі чыноўнікамі ў гэтай справе».

Праз некалькі дзён пасля гэтага, піша The Daily Beast, Пяскоў, у студзені заяўляў у інтэрв'ю NBC, што ён ніколі не чуў ні аб якім бізнэсе Трампа ў Расеі, пацвердзіў CNN, што атрымаў такі электронны ліст, але ён застаўся без адказу.

«Выявілася, што і Коэн, і Пяскоў хлусілі - Пяскоў другім разам. Пасля пагаднення аб супрацоўніцтве Коэна са следствам стала вядома, што ён адправіў у службу Пяскова два электронныя паведамленні, датаваныя 14 і 16 студзеня 2016 года, у якіх прасіў дапамогі ў «Маскоўскім праекце», і што 20 студзеня памочніца Пяскова адказала яму, напісаўшы, што спрабуе звязацца з ім і просіць яго патэлефанаваць ёй. Затым у іх была 20-хвілінная тэлефонная размова, і памочніца Пяскова паабяцала дапамогу ў прасоўванні праекта», - гаворыцца ў публікацыі.

«Але і гэта было не ўсё. Коэн не толькі абмяркоўваў «маскоўскі праект» з Трампам і ягонай сям'ёй цягам наступных 6 месяцаў. Фелікс Сатэр, расейска-амерыканскі бізнэсовец, які працаваў з Коэнам над праектам, паведаміў яму ў траўні 2016 года, што Пяскоў запрашае Коэна быць госцем на Пецярбуржскім эканамічным форуме ў чэрвені 2016 года. Там, сказаў ён, Пяскоў «імаверна, прадставіць» Коэна расейскаму прэзідэнту ці прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву», - паведамляе аўтар публікацыі Эмі Найт.

У мінулую пятніцу Пяскоў пацвердзіў, што атрымаў два электронныя лісты ад Коэна, і што ягоныя прадстаўнікі ператэлефанавалі Коэну, паведаміўшы, што «адміністрацыя прэзідэнта дамоў не будуе», але калі яны хочуць ажыццявіць інвестыцыі ў Расеі, іх будуць рады бачыць на Санкт-Пецярбуржскім эканамічным форуме.

«Чаму Пяскоў хлусіў аб кантактах з Коэнам раней? - задумваецца аўтар публікацыі. - Ці магчыма, што гэта звязанае з тым, што імя Пяскова згадваецца ў рэзанансным, але і непацверджаным дасье Стыла як імя чалавека, адказнага за кампраметуючыя матэрыялы Крамля на Хілары Клінтан, сабраныя расейскай выведкай?»

«У дасье таксама паведамлялася, што ў жніўні 2016 года Пяскоў быў «напалоханы да смерці» перспектывай страціць працу пасля таго, як стала вядома аб расейскай хакерскай аперацыі супраць Нацыянальнага камітэта дэмакратычны партыі ЗША. (Фактычна ж у выніку быў звольнены праціўнік Пяскова, Сяргей Іваноў, кіраўнік адміністрацыі Крамля) і ў дасье цытаваўся крамлёўскі інсайдэр, які паведаміў у кастрычніку 2016 года, што «Коэн цяпер робіць актыўныя крокі з намерам утаіць і паменшыць шкоду ў спробе перашкодзіць поўнаму разгалашэнню дэталяў аб дачыненнях Трампа з Расеяй», - паведамляе выданне.

«Брытанскі журналіст Ангус Роксбург, які з 2006 да 2009 года быў кансультантам Крамля ў сувязях з грамадскасцю і цесна супрацоўнічаў з Пясковым, не выключае, што Пяскоў у дасье згадваецца, аднак ён знаходзіць гэта вельмі сумнеўным», - падкрэслівае Эмі Найт. «Тое, што Пяскоў мог быць адказным за (кампрамат на Клінтан), малаімаверна, - паведаміў ён мне ў тэлефоннай гутарцы на гэтым тыдні. - Чаму б гэтай справе не быць пад кантролем выведвальных службаў?»

Аднак, калі верыць артыкулу ў паважаным часопісе New Times, Пяскоў мог працаваць на Службу замежнай выведкі да таго, як прыйшоў на працу ў прэс-службу Крамля ў 2000 годзе. Daily Beast пераказвае публікацыю ў часопісе, дзе гаворыцца, што з 1994 да 1996 года Пяскоў мог вучыцца ў Акадэміі замежнай выведкі. Акрамя таго, паводле звестак New Times, «папярэднікам Пяскова на пасадзе кіраўніка прэзідэнцкай прэс-службы быў Андрэй Громаў, які сыграў важную ролю ў Крамлёўскім прызначэнні Пяскова, і Громаў таксама быў былым агентам КДБ». Сам Пяскоў заявіў New Times, што КДБ яго ніколі не вербавала, «аднак мінулае ў КДБ/СВР магло б растлумачыць, чаму Пяскоў так хутка падняўся ў крамлёўскай іерархіі», паказвае газета.

«Пуцін давярае гэтым хлопцам (з выведвальных службаў) больш, чым каму-небудзь іншаму», - заўважае Роксбург.

«У рамках угоды са следствам Коэн «прадоўжыць адказваць і падаваць праўдзівую інфармацыю што да ўсіх пытанняў», якія расследаванне Мюлера палічыць рэлевантнымі, - піша Эмі Найт. - Так што мы можам даведацца больш аб узаемадзеяннях Пяскова з камандай Трампа падчас выбараў 2016 года».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках