24 красавiка 2024, Серада, 10:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэему Пулкінен пяройдзе з менскага «Дынама» ў маскоўскае

1
Тэему Пулкінен пяройдзе з менскага «Дынама» ў маскоўскае
Тэему Пулкінен

26-гадовы хакеіст у цяперашнім сезоне дэбютаваў у КХЛ.

Нападнік менскага «Дынама» Тэему Пулкінен будзе адпраўлены ў маскоўскае «Дынама», піша «Прессбол».

Ён стане пятым легіянерам у камандзе Уладзіміра Крыкунова, далучыўшыся да суайчыннікаў Юуса Хіетанену і Мііке Койвіста, швэда Патрыка Закрысана і латыша Мікса Індрашыса.

26-гадовы нападнік у гэтым сезоне дэбютаваў у КХЛ. У 25 матчах рэгулярнага чэмпіянату Тэему закінуў 8 шайбаў і зрабіў 8 дзейсных перадач пры паказчыку карыснасці «-4». Пулкінен не браў удзелу ў гульнях «зуброў» з 6 лістапада, спасылаючыся на болі ў спіне.

Сезон-2017/18 нападнік правёў у АХЛ, выступаў за фарм-клуб «Вегаса» - «Чыкага Вулвз». У 75 матчах рэгулярнага чэмпіянату Тэему закінуў 29 шайбаў і зрабіў 36 выніковых перадач. У 3 гульнях плэй-оф гулец набраў 1 (1+0) бал.

За кар'еру ў НХЛ Пулкінен выступаў за «Дэтройт», «Мінесоту» і «Арызону». Агулам Тэему ўзяў удзел у 83 матчах, у якіх закінуў 13 шайб і зрабіў 9 галявых перадач. У складзе нацыянальнай каманды гулец стаў срэбным прызёрам чэмпіянату свету 2016 года.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках