29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскі блогер аб спрэчцы Лукашэнкі і Пуціна: У Гаазе разам прасіць прабачэння будзеце

9
Расейскі блогер аб спрэчцы Лукашэнкі і Пуціна: У Гаазе разам прасіць прабачэння будзеце
ФОТА: REUTERS

У дыктатара ўсё горш атрымліваецца ўсядзець на двух крэслах.

Расейскі ютуб-блогер Kamikadzedead у сваім аглядзе прайшоўся наконт спрэчкі Пуціна і Лукашэнкі ў Санкт-Пецярбургу.

На відэа глядзіце з 3:45

«Дачыненні Беларусь - Расея не першы год трашчаць па швах. Тут і санкцыйная вайна, і газавая, ды і ў Лукашэнкі ўсё горш атрымліваецца ўсядзець на двух крэслах. Пара вызначацца», - кажа блогер.

Таксама Kamikadzedead прывёў прыклад пажару ў інтэрнаце на праспекце Незалежнасці, 148, які выдатна ілюструе «парадак», якім так любіць выхваляцца Лукашэнка.

«Зразумела, паводле афіцыйнай версіі вінаватыя студэнты. Але паглядзіце на кадры з інтэрната. І вы будзеце мне казаць, што Лукашэнка парадак у Беларусі навёў??? Такая ж прагнілая пуцінская казарма. Усе пажарныя выхады закрытыя на замок, а калі прыязджае праверка - іх адкрываюць на невялікі час. Нічога не нагадвае? Як у Расеі ў гандлёвых цэнтрах.

Зрэшты, у Беларусі пажарная трывога раздаецца праз раз. Таму, Лукашэнка, перад Пуціным табе не трэба прасіць прабачэння, вы адно цэлае. У Гаазе разам будзеце прасіць прабачэння», - падсумаваў блогер.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках