25 красавiка 2024, Чацвер, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грыбаўскайтэ: Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Расеі

4
Грыбаўскайтэ: Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць Расеі
ДАЛЯ ГРЫБАЎСКАЙТЭ
ФОТА: GETTY IMAGES/SEAN GALLUP

Санкцыі ўведзеныя супраць адказных за агрэсію ў Керчанскай пратоцы расейцаў.

Літва ўвяла нацыянальныя санкцыі супраць расейцаў, якія нясуць адказнасць за агрэсію Расеі супраць украінскіх караблёў у Керчанскай пратоцы. Як паведамляе liga.net, пра гэта сёння на супольным брыфінгу з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам заявіла прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ падчас адказаў на пытанне, якія менавіта санкцыі літоўскі бок увёў супраць РФ.

Грыбаўскайтэ адзначыла, што на наступным тыдні адбудзецца пасяджэнне рады еўрапейскіх кіраўнікоў, і ў парадак дня ўнесенае пытанне санкцый за агрэсію РФ у Чорным моры.

«Мы падтрымліваем усе тыя санкцыі, якія ўжо былі ўведзеныя на аснове менскіх пагадненняў. Мы не будзем, магчыма, падымаць пытанне міжнародных санкцый, але што мы зрабілі - мы прынялі нашы нацыянальныя санкцыі супраць людзей, якія не змогуць цяпер займацца эканамічнай і іншай дзейнасцю ў Літвы, гэта людзі, адказныя за напад у Керчанскай пратоцы», - падкрэсліла Грыбаўскайтэ.

Яна падкрэсліла, што Літва не баіцца ўводзіць санкцыі сама, нават калі не будзе падтрымкі ў гэтым пытанні ад іншых краін.

«Калі і далей Расея будзе распальваць свае варожыя дзеянні супраць Украіны і міжнароднай супольнасці, мы хочам яшчэ раз нагадаць, што Азоўскае мора не з'яўляецца тэрыторыяй Расеі і там дзейнічаюць усе міжнародныя дамоўленасці, якія РФ павінна выконваць. Калі не - то мы заўсёды падтрымаем Украіну, будзем павялічваць сваю ваенную прысутнасць і мы павінны забяспечыць перамяшчэнне па пратоцы паміж Азоўскім морам», - сказала яна.

Грыбаўскайтэ адзначыла, што праз санкцыі літоўскія міністры атрымалі пагрозы ад Расеі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках