23 красавiка 2024, aўторак, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта было гонарам для мяне!»: Ангела Мэркель пакінула пасаду кіраўніка ХДС

5
«Гэта было гонарам для мяне!»: Ангела Мэркель пакінула пасаду кіраўніка ХДС

Прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка партыі сталі тры чалавекі.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у пятніцу, 7 снежня, афіцыйна пакінула пасаду лідара партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС). Яна займала гэтую пасаду цягам 18 гадоў, піша obozrevatel.com.

На з'ездзе ХДС яна падзякавала аднапартыйцам за працу і сказала развітальную прамову, гаворыцца на старонцы тэлеканала OstWest у Facebook

«Сёння я хачу развітацца са сваімі супрацоўнікамі ў ХДС у цэнтры фонду Конрада Адэнаўэра і сказаць дзякуй за працу, працавітасць, ідэі, крытыку. Гэта былі незабыўныя 20 гадоў», - звярнулася палітык.

АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ

Яна падкрэсліла, што за гады яе праўлення колькасць беспрацоўных у Нямеччыне ўдалося скараціць з пяці да двух мільёнаў.

«Я не нарадзілася ні канцлерам, ні кіраўніком партыі. Я заўсёды старалася выконваць сваю працу сумленна. І заўсёды ведала, што надыдзе дзень, калі я павінна буду яе скончыць. Гэта было гонарам для мяне!» - скончыла прамову Ангела Мэркель.

Пасля развітальнага слова аднапартыйцы канцлеркі апладзіравалі ёй цягам 20 хвілін, а шмат хто - нават плакалі, падымаючы плакаты з надпісам «Дзякуй, шэф, за 18 гадоў старшынства ў ХДС».

Галасаванне за новага кіраўніка пройдзе 7 снежня. Мяркуецца, што выбары могуць заняць два туры. Прэтэндэнтамі на пасаду кіраўніка партыі сталі тры чалавекі:

• былы старшыня парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Фрыдрых Мерц;

Фрыдрых Мерц

• цяперашні генеральны сакратар ХДС Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр;

АНЭГРЭТ КРАМП-КАРЭНБАўЭР

• міністр аховы здароўя Енс Шпан.

Енс Шпан

Найбольш імаверным пераможцам з'яўляецца 56-гадовая Анэгрэт Крамп-Карэнбаўэр, піша Telegram-канал «Картачны домік: Еўропа». Генеральны сакратар ХДС мяркуе, што яе краіне трэба вызваліцца ад бюракратыі, дэфіцыту кваліфікаваных работнікаў і высокай шкоднасці вытворчасці.

Самым вялікім крытыкам палітыкі Мэркель з тройкі кандыдатаў з'яўляецца міністр Енс Шпан. Ён мяркуе, што Нямеччыне варта зрабіць больш жорсткай палітыку што да РФ.

Трэці прэтэндэнт, Фрыдрых Мерц, выступае за змяненне міграцыйнай палітыкі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках