25 красавiка 2024, Чацвер, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фэйк пра ўкраінца для расейскай тэлевізіі быў сфабрыкаваны агенцтвам, якое ўзначальвае экс-супрацоўнік БТ

13
Фэйк пра ўкраінца для расейскай тэлевізіі быў сфабрыкаваны агенцтвам, якое ўзначальвае экс-супрацоўнік БТ
ЯКАЎ БУТА
ФОТА: VK.COM

Ён запомніўся тэлесюжэтам, дзе распавядаў пра поспехі БРСМ.

Вырабам фэйкавага сюжэту для расейскага Першага канала, як стала вядома nn.by, займалася агенцтва StringersHub. На заказ СМІ гэтае агенцтва шукае аператараў для здымкі відэасюжэту ў тых ці іншых гарачых месцах.

Заснавальнікам StringersHub з'яўляецца былы журналіст Белтэлерадыёкампаніі Якаў Бута.

Яму 28 гадоў, родам ён са Светлагорска. Бута вучыўся на журфаку БДУ, ужо на першым курсе стаў працаваць на ТБ.

Ён запомніўся тэлесюжэтам на БТ, калі ў эфіры 29 чэрвеня 2011 года распавядаў аб поспеху канцэрта БРСМ на Кастрычніцкай плошчы. У той дзень там была запланаваная чарговая «маўклівая акцыя пратэсту», якія праходзілі ў краіне ўсё лета. «Тысячы людзей прыйшлі на канцэрт», - казаў Бута, не згадаўшы пры гэтым акцыю пратэсту.

У 2013 годзе Якаў Бута заснаваў камунікацыйнае агенцтва Like Media, якое вырабляла відэакантэнт для тэлеканалаў, а пасля - стартап StringersHub. «З першага месяца працы StringersHub - у плюсе», - хваліўся Бута.

Журналісты звязаліся з Якавам Бутам для атрымання каментара аб фэйкавым відэасюжэце з «Крывога Рога»: «Прабачце, у мяне пакуль мала інфармацыі аб гэтай тэме, найбліжэйшым часам будзем разбірацца».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках