25 красавiка 2024, Чацвер, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навальны распавёў пра бізнэс сям'і Пяскова ў Крыме

7
Навальны распавёў пра бізнэс сям'і Пяскова ў Крыме
АЛЯКСЕЙ НАВАЛЬНЫ

Верхавіна расейскай улады шыкуе за кошт насельніцтва.

Адной з тэм выпуску перадачы «Расея будучыні» на ютуб-канале Навальны LIVE стала бурная «прадпрымальніцкая дзейнасць» у анэксаваным Крыме жонкі прэс-сакратара Пуціна Д. Пяскова Таццяны Наўкі, якая, як удалося высветліць камандзе апазіцыянера, з'яўляецца суўладальніцай 17-ці адсоткаў акцый крымскага вытворцы тэхнічнай солі. Самы цікавы момант, са слоў вядоўцы выпуску А. Навальнага, - гэта тое, што як толькі Наўка стала акцыянеркай прадпрыемства, яно ператварылася ў мясцовага манапаліста, адзінага пастаўшчыка тэхнічнай солі для «Крымаўтадару», забяспечыўшы тым самым каласальныя прыбытку сваёй уладальніцы.

Такія маніпуляцыі з захопам дзяржкантракту і манапалізацыяй рынку, на думку апазіцыянера, - не што іншае, як легалізацыя ўжо прынятых хабараў, пакуль найбліжэйшы сваяк (у гэтым выпадку - жонка) чыноўніка атрымлівае «долю», удзельнічае ў дзяржкантракце, прадае той ці іншы тавар або паслугу (у выпадку Наўкі - соль) даражэй за яе максімальны кошт і на атрыманыя грошы праводзіць час на шыкоўных яхтах. Вось гэта - упадабаная схема дзейнасці набліжаных да Крамля «прадпрымальнікаў», якія, са слоў кіраўніка ФБК, з'яўляюцца самымі сапраўднымі «жулікамі».

Палітык заявіў, што пасля пачутага ў свой адрас Пяскоў і ягоная жонка могуць падаць на яго ў суд, але ён не адмовіцца ад сваіх слоў і прадоўжыць распавядаць шараговым расейцам аб тым, як верхавіна расейскай улады шыкуе за кошт насельніцтва.

Дэталёва аб падазроных бізнэс-праектах прэс-сакратара Пуціна і ягонай жонкі можна даведацца, паглядзеўшы апублікаванае ніжэй відэа:

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках