25 красавiка 2024, Чацвер, 1:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хто з беларусаў увайшоў у Топ-50 самых багатых замежнікаў у Латвіі

Хто з беларусаў увайшоў у Топ-50 самых багатых замежнікаў у Латвіі

У рэйтынг трапілі чатыры беларусы.

Чатыры беларусы ўвайшлі ў Топ-50 самых багатых замежных бізнэсоўцаў, згодна з традыцыйным рэйтынгам часопіса VIP Lounge самых паспяховых прадпрымальнікаў Латвіі. Рэйтынг складзены паводле вынікаў працы ў 2017 годзе латвійскіх кампаній якія мелі самы буйны прыбытак, піша myfin.by.

Сярод беларусаў, якія запрацавалі ў Латвіі летась найбольшы прыбытак, на 17-м месцы лічыцца Андрэй Бахір, асноўны ўладальнік IT-кампаніі SaM Solutions. Яго доля ў кампаніі складае 69,3%. І беларусу належыць больш за 2,8 млн еўраў сумаю кансалідаванага прыбытку ў 4,05 мільёнаў еўраў паводле вынікаў мінулага года.

Яшчэ адзін грамадзянін Беларусі Ягор Петрушэнка заняў 32-е месца, атрымаўшы паводле вынікаў працы кампаніі Investa Engineering у Латвіі за мінулы год прыбытак у 1,47 млн еўраў.

Беларус Антон Клімантовіч, як асноўны ўладальнік дыстрыбутара лекавых прэпаратаў сусветных кампаній LV System Service, заняў 44-е месца са сваім паказчыкам у прыбытку 914 тысяч еўраў.

Амаль побач з ім, на 47-м месцы знаходзіцца ў латвійскім рэйтынгу яшчэ адзін грамадзянін нашай краіны Уладзімір Плаўскі, кампанія Altenenergy зарабіла яму 885 тысяч еўраў прыбытку.

Раней, паводле вынікаў за 2016 год у рэйтынгу VIP Lounge таксама былі беларусы з ліку названых: Андрэй Бахір - на 23-м месцы з 2,23 мільёна еўраў, Уладзімір Плаўскі на 33-м з 1,61 мільёна еўраў, Антон Клімантовіч - на 42-м з 1,2 млн еўраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках