25 красавiка 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя ХДС абрала новага кіраўніка замест Ангелы Мэркель

8
Партыя ХДС абрала новага кіраўніка замест Ангелы Мэркель
АНЕГРЭТ КРАМП-КАРЭНБАЎЭР І АНГЕЛА МЭРКЕЛЬ
ФОТА: EPA

У Гамбургу на з'ездзе ХДС новай старшынёй партыі абралі Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр.

Новай старшынёй Хрысціянска-дэмакратычнага Саюза (ХДС) на з'ездзе ў Гамбургу ў пятніцу, 7 снежня, абралі Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр. За яе прагаласавалі 517 з 999 дэлегатаў з'езда. За яе спаборніка Фрыдрыха Мерца было аддадзена 482 галасы. Новая кіраўніца ХДС была выбраная паводле вынікаў другога тура галасавання, паведамляе DW.

Ангела Мэркель, якая кіравала партыяй 18 гадоў, на гэту пасаду больш не балатавалася.

Асноўнымі спаборнікамі ў барацьбе за пасаду кіраўніка ХДС былі: генеральны сакратар партыі Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр, міністр аховы здароўя ФРГ Енс Шпан<> і былы старшыня фракцыі ХДС/ХСС у бундэстагу Фрыдрых Мерц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках