16 красавiка 2024, aўторак, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чэхія распавяла пра раскрыццё сеткі агентаў расейскай спецслужбы

2
Чэхія распавяла пра раскрыццё сеткі агентаў расейскай спецслужбы

Раскрыць сетку і цалкам паралізаваць яе працу атрымалася сёлета.

Служба бяспекі інфармацыі Чэхіі (Bezpečnostní informační služba, BIS), падводзячы вынікі сваёй працы за пяць гадоў, паведаміла, што прадухіліла дзейнасць дзясяткаў расейскіх і кітайскіх шпіёнаў, а таксама раскрыла сетку адной з расейскіх спецслужбаў. Заява кіраўніка BIS Міхала Каўдэлкі апублікаваная 7 снежня на сайце ведамства, паведамляе РБК.

«У нас быў выключна паспяховы перыяд супрацоўніцтва з чэшскімі сіламі бяспекі і замежнымі партнёрамі», - канстатаваў ён. Са слоў кіраўніка чэшскай спецслужбы, за апошнія пяць гадоў яго ведамства прадухіліла і спыніла дзейнасць «дзясяткаў расейскіх і кітайскіх супрацоўнікаў разведкі, альбо рэкамендаваўшы не даваць ім акрэдытацыю, альбо выслаўшы іх, выкарыстоўваючы так званы ціхі метад».

У пачатку гэтага года BIS адчыталася аб «паспяховым раскрыцці разведвальнай сеткі адной з расейскіх спецслужбаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі нашай краіны, і цалкам паралізавалі яе дзейнасць», паведаміў Каўдэлка, не раскрываючы падрабязнасцяў.

Кіраўнік BIS нагадаў і пра высылку з краіны трох расейскіх дыпламатаў, якая была зробленая як сумесны адказ еўрапейскіх краін на атручэнне Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы. Каўдэлка назваў высланых расейцаў афіцэрамі расейскай выведкі, якія працавалі ў Чэхіі «пад дыпламатычным прыкрыццём».

Сярод іншых заслуг ведамства Каўдэлка назваў барацьбу з тэрарызмам. «Паводле ізраільскіх і амерыканскіх калегаў, мы з'яўляемся адной з самых эфектыўных службаў у Еўропе», - заўважыў кіраўнік службы.

У папярэднім дакладзе BIS гаварылася пра хакерскія напады з боку Расеі на МЗС і Мінабароны краіны. «Чэшская Рэспубліка застаецца мэтай дзеянняў Расеі, якія з'яўляюцца часткай агульнай гібрыднай стратэгіі, скіраванай супраць NATO і ЕЗ», - адзначала чэшская спецслужба.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках