29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэахіт: Беларускі бубнач сыграў на кавунах

5
Відэахіт: Беларускі бубнач сыграў на кавунах

Музыка выкарыстоўвае для здабывання гукаў дзесяць пладоў розных памераў, што ляжаць на падлозе.

На сэрвісе YouTube з'явілася пацешнае відэа, у якім бубнач беларускага гурту «Планум» Міхаіл Глубочанка грае на кавунах.

Музыка выкарыстоўвае для здабывання гукаў дзесяць кавуноў розных памераў, што ляжаць на падлозе, наносячы па іх удары далонямі. Ролік доўжыцца блізу пяці хвілін, паведамляе belmir.by.

Дзейства адбываецца на кухні ў кватэры, відаць, стандартнага шматкватэрнага дома, на кафлі побач з кавунамі дрэмле Мопс, а ззаду бубнача бачны акардэон Roland.

Як сказана на старонцы гурта «Планум» у сацсетцы «Вконтакте», калектыў грае ў стылях альтэрнатыўны рок, ню-метал, хардкор і рэпкор.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках