24 красавiка 2024, Серада, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь уважае, што недаатрымлівае 1% ад мытаў у ЕАЭС

13
Беларусь уважае, што недаатрымлівае 1% ад мытаў у ЕАЭС

Пра гэта распавёў віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка.

Беларусь недаатрымлівае блізу 1% ад размеркавання ўвазных мытаў у Еўразійскім эканамічным саюзе ў любых методыках разліку.

Пра гэта, як паведамляе БелТА, заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Ігар Петрышэнка. Такім чынам ён пракаментаваў вынікі пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое адбылося напярэдадні ў Санкт-Пецярбургу.

«Экспэртамі было падрыхтавана пяць розных методык - новых методык ніхто не прапанаваў. Паводле ўсіх гэтых пяці методык беларускі бок павінен атрымаць 1% ад размеркавання мыт дадаткова», - заявіў чыноўнік. Ён адзначыў, што для Беларусі няма розніцы, якую з гэтых методык выкарыстоўваць.

Петрышэнка таксама пракаментаваў падатковы манеўр у нафтавай галіне, які праводзіць Расея. У выніку гэтага падатковага манеўру Беларусь нясе прыкметныя фінансавыя страты.

Таму Беларусь настойвае не на кампенсацыі з боку Расеі, а на захаванні цяперашніх базавых умоў супрацоўніцтва, падкрэсліў Петрышэнка. «Мы ўважаем, што гэта не кампенсацыя, а захаванне тых базавых умоў, якія Расея нам прапанавала, з якімі мы пагадзіліся. І ў аднабаковым парадку мяняць правілы гульні ў рамках хаўрусніцкіх стасункаў і ў рамках Еўразійскай эканамічнага саюза мы ўважаем няправільным», - патлумачыў ён.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках