29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У АБСЕ ўзгаднілі дакумент пра бяспеку журналістаў

У АБСЕ ўзгаднілі дакумент пра бяспеку журналістаў

У АБСЕ адзначылі, што свабода СМІ з'яўляецца вельмі важнай каштоўнасцю ў Арганізацыі.

Рада міністраў замежных спраў АБСЕ прыйшла да аднадушнай згоды адносна важнага дакумента бяспекі журналістаў. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Італіі, дзейсны старшыня АБСЕ Энца Маавера-Міланеэзі падчас прэс-канферэнцыі ў Мілане, паведамляе РБК-Украина, спасылаючыся на «Укрінформ».

Ён дадаў, што свабода СМІ з'яўляецца вельмі важнай каштоўнасцю ў Арганізацыі, і «мы павінны яе абараняць».

«На працягу 27 гадоў АБСЕ ўдалося дасягнуць аднадушнай згоды што да важнага дакумента аб бяспецы журналістаў, медыя-плюралізме, фізічнай і персанальнай бяспецы журналістаў, якія часта рызыкуюць падчас сваёй дзейнасці», - сказаў Мааверо-Міланэзі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках