24 красавiка 2024, Серада, 13:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік МЗС Косава паспрачаўся з Лаўровым пра галоўную прычыну праблем на Балканах

Кіраўнік МЗС Косава паспрачаўся з Лаўровым пра галоўную прычыну праблем на Балканах

Пацолі назваў галоўнага хаўрусніка Масквы ў рэгіёне пагрозай міру.

Міністр замежных спраў Косава Бехджэт Іса Пацолі не згодны са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым, якія назвалі Косава «галоўным агменем нестабільнасці» на Балканах праз тое, што Прышціна хоча стварыць свае ўласныя ўзброеныя сілы, паведамляе zn.ua.

Пацолі ўважае толькі галоўнага хаўрусніка РФ на Балканах - Сербію - пагрозай міру ў рэгіёне.

«Лаўроў не мае рацыі. Сербія застаецца адзінай пагрозай міру на Балканах і адзінай крыніцай нестабільнасці», - напісаў Пацолі ў Twitter, дадаўшы, што Косава з'яўляецца міратворчай дзяржавай, а ва ўзброеных сіл краіны будзе толькі абаронная функцыя.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках