18 красавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінкявічус: Пуцін ужо ў 2008 годзе называў Украіну «памылкай гісторыі»

6
Лінкявічус: Пуцін ужо ў 2008 годзе называў Украіну «памылкай гісторыі»
ЛІНАС ЛІНКЯВІЧУС

Прадстаўнікі NATO не маглі паверыць у тое, што чуюць.

У 2008 годзе прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін на пасяджэнні рады NATO - Расея назваў Украіну штучным утварэннем і памылкай гісторыі. Пра гэта міністр замежных спраў Літвы Лінас Лінкявічус паведаміў падчас дыскусіі «Украінскі шлях у NATO: дасягненні і будучыя перспектывы», піша УНИАН.

«Гэта не была адкрытая сустрэча, але гэта не будзе вялікім грахом - працытаваць, што сказаў прэзідэнт Пуцін хаўруснікам NATO падчас рады NATO - Расея і гэтай сустрэчы, спрабуючы, як заўсёды, вучыць і павучаць: «З кім вы ўзаемадзейнічаеце? З Украінай? Гэта не краіна, гэта штучнае ўтварэнне, гэта нейкая памылка гісторыі, вы ведаеце, гэта ненармальна», - распавёў Лінкявічус.

З ягоных слоў, прадстаўнікі краін - чальцоў NATO не маглі паверыць у тое, што чуюць.

Лінкявічус таксама нагадаў аб саміце Альянсу 2008 года ў Бухарэсце, дзе адна група краін, у тым ліку Літва, баранілі пазіцыю, што Украіне і Грузіі трэба даць план дзеянняў што да сяброўства ў NATO, а іншая група баялася «справакаваць апанентаў», а менавіта Расею.

Ён адзначыў, што краіны, якія выступалі за распрацоўку плана дзеянняў аб сяброўстве Украіны і Грузіі ў NATO, мелі рацыю, бо неўзабаве на Каўказе пачалася вайна, і Расея акупавала Паўднёвую Асецію і Абхазію.

«2008-ы год не датычыўся Украіны, а Грузіі. Але пазней гэта была Украіна - гэта быў Крым. Ізноў тыя, хто ўспрыняў гэта як нечаканасць, - гэта былі не мы. Мы сказалі: вы не павінны дзівіцца, бо гэта было зроблена ў Грузіі, - і з гэтай нечаканасцю пагадзіліся», - дадаў кіраўнік літоўскага МЗС.

Лінкявічус з 2005 да 2011 года быў сталым прадстаўніком Літвы ў NATO і Паўночнаатлантычнай радзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках