24 красавiка 2024, Серада, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадэрнізацыя па-лукашэнкаўску: $1 мільярд кату пад хвост

8
Мадэрнізацыя па-лукашэнкаўску: $1 мільярд кату пад хвост

Куды сышлі бюджэтныя грошы на Магілёўшчыне.

Камітэт дзяржкантролю праверыў прадпрыемства і зрабіў несуцяшальныя высновы...

У прэс-службе ўстановы паведамілі, што быў вывучаны ход выканання стварэння (рэканструкцыі) вытворчых магутнасцяў і забеспячэнне эфектыўнай работы прадпрыемстваў цэментнай, дрэваапрацоўчай, гарбарнай і хімічнай галін, піша «Бобруйский курьер».

Праверка паказала, што ў мадэрнізацыю шасці прадпрыемстваў уклалі больш за адзін мільярд даляраў інвестыцый, а чаканых вынікаў гэта не прынесла. Пры гэтым, пра якія менавіта прадпрыемствы Магілёўшчыны вядзецца гаворка, чамусьці не ўдакладняецца.

Высветлілася, што ўсе інвестпраекты рэалізаваныя (і па-ранейшаму рэалізоўваюцца) з адставаннем ад першапачаткова запланаваных тэрмінаў. Вытворчыя магутнасці недазагружаныя, а некаторыя з іх выкарыстоўваюцца неэфектыўна. Маюцца цяжкасці з выплатай інвестыцыйных крэдытаў, збытам прадукцыі створаных вытворчасцяў.

Усе гэтыя чыннікі прыводзяць да таго, што дзейнасць правераных прадпрыемстваў з'яўляецца неэфектыўнай і стратнай...

Іншымі словамі, можна зрабіць выснову, што ўкладзены мільярд даляраў папросту кату пад хвост ...

Цікава, што некалькі гадоў таму Дзяржкантроль Магілёўскай вобласці правяраў ход мадэрнізацыі аграпрамысловага комплексу, і прыйшоў да абсалютна аналагічнай высновы: «няма належнага эфекту»... Так, ва ўстанове тады было адзначана, што на кожнай з 21 ферм, пабудаваных у галіне, не забяспечваецца прадугледжаны іх праектамі надой малака ў памеры сямі тысяч кілаграмаў на год. На адной з іх у Краснапольскім раёне надаілі толькі 2025 кг, у Шклоўскім - 2200 кг, у Крычаўскім - 2607 кг...

Словам, у якую б галіну нашага «беларускага эканамічнага цуду» (па сутнасці, з савецкімі метадамі работы) інвестыцыйныя грошы ні ўкладваліся, карысці ад гэтага - нуль...

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках