28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст - уладам: Не там сядзіце!

14
Эканаміст - уладам: Не там сядзіце!

Чым увогуле займаецца ўрад на чале з дыктатарам?

Кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія», эканаміст Леанід Заіка пракаментаваў чарговую нараду ў эканоміцы ў складзе Лукашэнкі, ягонай адміністрацыі, саўміна і савета бяспекі:

- Я хачу сказаць: яны няправільна сядзяць. «Не там сядзіш!», - як калісьці сказаў Ельцын.

Хоць 200 збірай нарад... Ва ўрадзе дастаткова 6-7 чалавек, якія маглі б займацца эканамічнай палітыкай. Астатняе - баласт. Астатняе - гэта проста перашкоды.

Лукашэнка гаворыць на сваёй нарадзе: «Грошы трэба лічыць». Мне неяк няёмка нават такое чуць. Я ўсё ж скончыў эканамічную ВНУ, потым аспірантуру, потым абараніўся, выкладаў у розных універсітэтах, у тым ліку і за мяжой.

І на фразу «грошы трэба лічыць» у мяне ўзнікае заканамернае пытанне: скажыце, хлопцы, а чым вы там наогул займаецеся? Вы там займаецеся нейкім сацыяльным рахункаводствам? Вось вам новая формула: Беларусь як краіна сацыяльнага рахункаводства.

Можа быць нехта падказаў Лукашэнку: вось глядзіце, ляжыць кніжка Кейнса. Паводле Кейнса можна субсідаваць нешта для «падтрымання эканомікі». І вось яны надзімаюць шчокі і кажуць: мы гэтыя стратныя прадпрыемствы падтрымаем і запусцім на іх «мультыплікатар даходаў».

Уяўляю, як Лукашэнка пытаецца: «А што гэта такое?». А яму адказваюць: «Не ведаем, чытайце Кейнса».

Вось і ўкідваюць грошы ў гэтыя прадпрыемствы - стымулююць рост спажывання гарэлкі, каўбасы, чаркі і скваркі.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках