25 красавiка 2024, Чацвер, 9:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея і АПЕК капітулявалі перад амерыканскім сланцам

1
Расея і АПЕК капітулявалі перад амерыканскім сланцам
ФОТА: REUTERS

Барацьба з ЗША не па кішэні ні блізкаўсходнім петракратыям, ні расейскай эканоміцы.

Угода краін АПЕК і Расеі, складзеная ў 2016 годзе, а затым тройчы падоўжаная, даводзіць сваю бестэрміновасць, піша finanz.ru.

Пасля перамоваў у Вене 7 снежня 14 краін картэля, а таксама далучаныя да іх Расея, а таксама яшчэ 8 нафтаздабываючых краін зноў прынялі пастанову скараціць здабычу нафты.

Са студзеня краіны ўдзельніцы ўгоды АПЕК+, большасць з якіх зводзяць канцы з канцамі толькі за кошт экспарту сыравіны, зноў пачнуць абмяжоўваць вытворчасць, утрымліваючы яе на ўзроўнях на 1,2 млн барэляў за дзень ніжэй, чым у кастрычніку 2018 года.

Асноўны цяжар выратавання рынку, дзе кошты ўпалі на 30% за кастрычнік-лістапад, прыпадзе на Саудаўскую Арабію, якая скароціць здабычу да 10,2 млн барэляў на дзень з кастрычніцкіх 10,7 мільёнаў.

Расея пагадзілася знізіць вытворчасць на 230 тысяч барэляў за дзень - у 1,5 разы больш, чым першапачаткова прапаноўвала расейская дэлегацыя, якая намагала перад пачаткам сустрэчы, што квота 150 тысяч барэляў - мяжа для нафтавікоў у зімовы перыяд.

Яшчэ 170 тысяч барэляў на дзень прыбяруць з рынку іншыя краіны, якія не ўваходзяць у АПЕК, уключна з Казахстанам. Рэшта - 300 тысяч барэляў - будзе размеркаваная паміж дзяржавамі картэля: Ірак знізіць здабычу на 140 тысяч барэляў надзень, Нігерыя - на 40 тысяч.

Трапіўшы пад санкцыі Іран, захраслая ў эканамічным крызісе Венесуэла і ахопленая грамадзянскай вайной Лівія выключаныя з пагаднення і не абавязаныя абмяжоўваць свае магутнасці.

Рынак адрэагаваў на ўгоду значным ростам: кошт Brent узляцеў на 5,6% - да максімальных за 2 тыдні 63,73 даляра за барэль. Амерыканскі эталон WTI падаражэў да 54,22 даляра за бочку.

Рубель на МасБіржы абнавіў максімум з 29 лістапада: курс даляра падаў на 67 капеек, да 65,9850 рубля, а еўра - да 75,2250 рубля (- 87 капеек).

АПЕК прыемна здзівіла рынак: першапачаткова абмяркоўвалася скарачэнне на 1 млн барэляў на дзень, нагадвае дырэктар аналітычнага дэпартамента «Альпары» Аляксандр Разуваеў. Перамовы праходзілі цяжка, а да пачатку выніковага пасяджэння кіраўнік Мінэнэрга Саудаўскай Арабіі Халед аль-Фаліх казаў, што ўгода можа і зусім не адбыцца.

Зрэшты, нават у цяперашнім выглядзе пагадненне не забяспечыць поўнага балансу, паведаміў кіраўнік расейскай дэлегацыі Аляксандр Новак: з вялікай імавернасцю рынак будзе перанасычаны да другога-трэцяга кварталу. Але «мы здольныя рэагаваць на ўсякую сітуацыю», падкрэсліў міністр.

Чарговае пагадненне АПЕК+ дазволіць яшчэ нейкі час зводзіць канцы з канцамі краінам, чые эканомікі крытычна залежаць ад экспарту сыравіны, але яно бяссільнае спыніць тэхнічны прагрэс, вынікам якога стала сланцавая рэвалюцыя ў ЗША, кажа аналітык OPIS Том Клазэ.

Дэ-факта АПЕК капітулюе перад сланцавікамі, якія застаюцца галоўнымі парушальнікамі спакою, здабываючы больш з кожным тыднем і займаючы новыя нішы.

З пачатку года аб'ёмы нафтаздабычы ў ЗША выраслі на 1,6 млн барэляў за дзень, тады як сусветнай попыт павялічыўся толькі на 1,5 млн барэляў.

Налета, паводле прагнозу амерыканскага Мінэнэрга, рост здабычы складзе 1,8 млн барэляў за дзень, а сітуацыя з попытам пагоршыцца - ён дадасць толькі 1,3 млн барэляў штодня.

Расея і Саудаўская Арабія трэці год чакаюць, пакуль вытхнецца амерыканскі сланцавы бум, канстатуе Клазэ, але пакуль лёс не ўзнагароджвае іх за цярпенне.

На мінулым тыдні экспарт нафты з ЗША ўстанавіў новы гістарычны рэкорд - 3,2 млн барэляў на дзень. У аб'ёме паставак Штаты абышлі ўсе краіны АПЕК, акрамя дзвюх - Саудаўскай Арабіі і Ірака.

Каб змагацца са сланцавікамі за рынак, АПЕК і Расеі трэба змірыцца з коштамі блізу 40 даляраў за барэль, пішуць аналітыкі Bank of America. Але гэтая вайна не па кішэні ні блізкаўсходнім петракратыям, ні расейскай эканоміцы, у якой 60% валютных даходаў залежаць ад ваганняў нафтавых каціровак.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках