25 красавiка 2024, Чацвер, 0:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блізу 250 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся на плошчы ў Берасці

8
Блізу 250 праціўнікаў акумулятарнага завода сабраліся на плошчы ў Берасці

У пратэстоўцаў з'явілася яшчэ больш пытанняў да чыноўнікаў.

На плошчы Леніна ў Берасці 9 снежня зноў сабраліся праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага завода. Такія сустрэчы праходзяць тут кожную нядзелю з 25 лютага, паведамляе «Радыё Рацыя» са спасылкай на БелаПАН.

А 12.40 на плошчы было блізу 250 чалавек, паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

9 снежня прысутныя абмяркоўвалі асабісты прыём чатырох праціўнікаў будаўніцтва акумулятарнага завода міністрам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя Андрэем Худыкам 5 снежня. З кіраўніком ведамства сустрэліся актывісты Дзям'ян Лепясевіч, Дзмітрый Бекалюк, Сяргей Геліс і блогер Аляксей Кабанаў.

На сустрэчы, паводле звестак прэс-службы Міністэрства прыроды, таксама прысутнічалі прадстаўнікі заказчыка будаўніцтва завода ТАА «АйПауэр», усіх зацікаўленых арганізацый, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы праектнай дакументацыі і справаздачы аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе вытворчасці акумулятарных батарэй, якая будуецца, арганізацый Міністэрства прыроды і Міністэрства аховы здароўя, экспэрты.

Як паведаміў Дзмітрый Бекалюк на сённяшняй сустрэчы праціўнікаў завода на плошчы Леніна, пасля размовы ў Міністэрстве прыроды ў актывістаў «з'явілася яшчэ больш пытанняў». Ён мяркуе, што «чыноўнікі хочуць запусціць завод, нягледзячы на ўсе парушэнні».

Дзям'ян Лепясевіч у сваю чаргу заявіў, што на сустрэчы чыноўнікі «баранілі інтарэсы бізнэсу». «Міністр сказаў: вы зразумейце, туды ўжо ўкладзеныя грошы, інтарэсы бізнэсу таксама трэба захоўваць. На што я яму адказаў, што вы, як міністр прыроды, павінны ахоўваць не інтарэсы бізнэсу, а ахоўваць навакольнае асяроддзе», - сказаў Лепясевіч.

Ён паведаміў, што перад пачаткам сустрэчы, якая доўжылася больш за пяць гадзін, актывістаў папрасілі здаць тэлефоны, дыктафоны і відэазапісвальную апаратуру, паабяцаўшы, што пасля сустрэчы пададуць аўдыёзапіс размовы. Аднак гэта абяцанне не выканана дагэтуль. Актывістам паведамілі, што запіс пашкоджаны і яго спрабуюць аднавіць. Як мяркуе Лепясевіч, чыноўнікі не хочуць, каб грамадскасць ведала, што адбывалася на гэтай сустрэчы.

Ён адзначыў, што тэхніку канфіскавалі толькі ў сябраў ініцыятыўнай групы праціўнікаў будаўніцтва завода. Усе астатнія ўдзельнікі сустрэчы, у тым ліку іх апаненты - прадстаўнікі прадпрыемства ТАА «АйПауэр», былі з тэлефонамі і кампутарамі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках