29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Куды штурхаюць беларусаў інфляцыйныя чаканні

3
Куды штурхаюць беларусаў інфляцыйныя чаканні
ФОТА: TUT.BY

Беларусы чакаюць росту коштаў на 12,6%.

Інфляцыйныя чаканні беларусаў застаюцца досыць высокімі - паводле лістападаўскага даследавання Нацбанка, грамадзяне чакаюць росту коштаў на 12,6% цягам года.

У жніўні чаканы грамадзянамі ўзровень інфляцыі на 12 месяцаў складаў 11,7%, паведамляе tut.by.

Вырас і адчувальны ўзровень інфляцыі - у жніўні ён быў на ўзроўні 12,5%, у лістападзе апытанне паказала 12,9% (больш чым удвая вышэйшы, чым індэкс спажывецкіх коштаў са звестак Белстату). Экспэрты адзначаюць, што на чаканні беларусаў паўплываў рост коштаў некалькіх значных пазіцый. Да прыкладу, даражэе паліва - з 9 снежня кошты выраслі 26-ы раз за год, хоць прырост і працягваецца сціплым крокам «па капейцы».

Ва ўсіх рэгіёнах, акрамя Менску, паднялі кошты на праезд у гарадскім і прыгарадным транспарце, у снежні выраслі тарыфы на стацыянарную тэлефонную сувязь і паштовыя адпраўленні.

Паводле апытання, рост інфляцыйных чаканняў паўплываў і на спажывецкія паводзіны насельніцтва - колькасць тых, хто мяркуе, што цяпер добры час для буйных набыткаў, вырасла да 39,1% (31,4% у жніўні). Яшчэ больш прыкметна (да 41,6% з 33% у жніўні) вырасла колькасць людзей, якія мяркуюць, што цяпер прыдатны час для буйных набыткаў у крэдыт.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках