29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска ўварвання?

12
Войска ўварвання?

Расейская групоўка ў кожны момант можа ўварвацца ва Украіну, але ўсе баяцца паглядзець праўдзе ў вочы.

Недалёка ад расейска-ўкраінскай мяжы размясцілася "войска ўварвання" РФ, якое можна ўбачыць на картах Google. Пра гэта напісаў расейскі сацыёлаг і палітолаг Ігар Эйдман у Facebook.

"Усяго за 18-ць кіламетраў ад расейска-ўкраінскай мяжы, у ваколіцах горада Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці выяўленыя сотні расейскіх танкаў Т-64 і Т-62М, а таксама тысячы вайсковых грузавікоў... З характару вайсковай тэхнікі зразумела, што гэта наступальная групоўка. У кожны момант яна можа ўварвацца ва Украіну", - падкрэсліў ён.

Палітолаг адзначыў, што ў гэты ж час паміж Расеяй і Захадам ідзе "дзяжурны торг пра другасныя пытанні" і прадаўжаецца рэалізацыя праекту "Паўночны струмень-2".

"Газпрам і Раснафта павялічваюць абарачэнне ў Нямеччыну. СМІ варожаць, дзе і ў якой позе мелі "кароткі кантакт"[прэзідэнт ЗША Дональд] Трамп і [прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін] падчас саміту вялікай дваццаткі. Так ужо было перад пачаткам нацысцкай вайсковай экспансіі ў Еўропе. Усе ўсё бачаць, але робяць выгляд, што нічога экстраардынарнага не адбываецца; баяцца паглядзець праўдзе ў вочы", - падсумаваў Эймдан.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках