19 красавiка 2024, Пятніца, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Рыа-дэ-Жанэйра пачаўся сусветна вядомы карнавал

1
У Рыа-дэ-Жанэйра пачаўся сусветна вядомы карнавал

Карнавал доўжыцца ў Рыа-дэ-Жанэйра цягам дзевяці дзён.

У бразільскім Рыа-дэ-Жанэйра ўрачыста адкрылі сусветна вядомы традыцыйны карнавал.

Мэр Рыа Марселу Крывелі аддаў ключ ад горада каралю карнавала, што азначала яго пачатак, паведамляе DW.

Карнавал працягнецца дзевяць дзён. Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел 6,5 мільёна чалавек, сярод якіх 1,5 мільёна турыстаў.

Карнавал праходзіць у даволі цяжкі для Рыа час. У мінулым годзе праз нястачу сродкаў у гарадской скарбонцы было звольнена амаль 80 000 працаўнікоў. Горад таксама скараціў дапамогу школам самбы. У гэтым годзе дэфіцыт бюджэту горада чакаецца ў суме не менш за тры мільярды даляраў ЗША.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках