25 красавiка 2024, Чацвер, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чароўнае шоў дронаў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды

6
Чароўнае шоў дронаў на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды

Іх было аж 1218, гэта распрацоўка Intel.

Калі вы глядзелі цырымонію адкрыцця Алімпіяды, то напэўна запомнілі шоў дронаў.

Тэхналогія Shooting Star дазваляе сінхранізаваць велізарную колькасць дронаў і ствараць такія шоў. Праўда, учорашні выступ дронаў бачылі толькі гледачы трансляцыі, гэта быў запіс, піша «Трибуна».

Intel хацела выпусціць дроны падчас цырымоніі адкрыцця, але не здолела, прадстаўнікі кампаніі кажуць, што былі нейкія лагістычныя праблемы. У далейшым Intel плануе кожны вечар выпускаць 300 дронаў на цырымоніях узнагароджання Алімпіяды ў Пхенчхане.

via GIPHY

Так выглядае адзін робат Shooting Star.

Ён дзесьці 30 сантыметраў у даўжыню і 20 у шырыню, зроблены з пластыка і пены. Кампутар вызначае ролю кожнага дрона ў фармацыі ў залежнасці ад сілы прыёму сігналу GPS і рэсурсу батарэйкі.

Intel разлічвае, што неўзабаве ў гэтых дронаў з'явяцца новыя функцыі - напрыклад, удзел у выратавальных аперацыях.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках