18 красавiка 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзевяць рэчаў, якія багатыя людзі робяць кожны дзень

5
Дзевяць рэчаў, якія багатыя людзі робяць кожны дзень

Ахвочым разбагацець варта капіяваць гэтыя звычкі.

Багатыя людзі робяць рэчы, якія дапамагаюць ім заставацца засяроджанымі, энэргічнымі і матываванымі, высветліла выданне Entrepreneur (пераклад - sravni.ru). Гэта забяспечвае рост даходу. Калі вы хочаце таксама разбагацець, то прывівайце сабе гэтыя звычкі.

1. Яны імкнуцца быць стрыманымі

Багатыя людзі кантралююць свае эмоцыі. Дыпламаваны спецыяліст фінансавага планавання Том Корлы з 2004 да 2007 года апытаў 233 чалавекі з высокімі даходамі і 128 - з нізкімі, каб напісаць кнігу «Звычкі багатых» (Rich Habits). Ён выявіў, што багатых людзей аб'ядноўвае звычка захоўваць самавалоданне. «Калі вы дазваляеце эмоцыям праявіць сабой, вы даслоўна адключаеце палову свайго мозгу. Гэта асабліва дрэнна ў стрэсавай сітуацыі, калі патрабуюцца ўсе вашы рэсурсы, каб вырашыць праблему», - напісаў Том у сваім блогу.

2. Яны ставяць мэту і не зварочваюць са шляху

У багатых людзей ёсць дакладны план дзеянняў, якога яны прытрымліваюцца. Гэта высветліў Ідан Шпіцэр, які зарабіў 27 млн даляраў на кампаніі 911 Restoration (займаецца аднаўленнем памяшканняў, пашкоджаных вадой). Ён кажа, што засяроджванне на мэтах адрознівае паспяховых людзей ад тых, хто спрабуе выжыць.

3. Яны складаюць спіс спраў на дзень

У кнізе «Звычкі багатых» Том Корлы распавядае пра тое, што складанне штодзённага спісу спраў - адна з ключавых звычак забяспечаных людзей. Згодна з яго даследаваннем, такія спісы складаюць 81% багатых і 19% бедных людзей. Аўтар раіць капіяваць гэтую звычку. З ягоных слоў, у спіс павінны трапляць рэчы, якія маюць 80% шанцаў на завяршэнне на працягу дня. Увечары трэба падводзіць вынікі.

4. Яны мала глядзяць тэлевізар

Том Корлы высвятліў, што 67% багатых людзей глядзяць тэлевізар менш за гадзіну ў дзень, а 77% бедных надаюць гэтаму працэсу больш за гадзіну штодня. Толькі 9% заможных людзей глядзяць рэаліці-шоў, а сярод бедных такіх 78%. Хочаце стаць багатым? Менш глядзіце тэлевізар.

5. Яны інвестуюць у адносіны

Нэтворкінг - адзін з галоўных сакрэтаў мільянераў. У сваім блогу Том Корлы распавядае, што 79% багатых людзей надаюць нэтворкінгу як мінімум пяць гадзін у месяц. Толькі 16% бедных людзей робяць тое самае.

Экспэрт рэкамендуе карыстацца сувязямі са знаёмымі. Гэта могуць быць былыя аднакласнікі або аднакурснікі, калегі па працы, сябры і проста знаёмыя. Яны могуць быць звязаныя з людзьмі, якія патрэбныя вам. Проста спытайце кантакты, якіх не стае.

6. Яны займаюцца самаадукацыяй

Мільянеры вучацца зарабляць грошы з паветра. Для гэтага яны займаюцца самаразвіццём. У якасці інструментаў выкарыстоўваюць падкасты, чытаюць дзелавыя кнігі, глядзяць TED. Багатыя хочуць усё ведаць.

Даследаванне Тома Корлы паказвае, што 63% забяспечаных людзей слухаюць аўдыёкнігі па дарозе на працу. Сярод бедных людзей такіх толькі 5%.

7. Яны рэзервуюць час для сябе

Пісьменнік бэстсэлераў Брэндан Бэрчард сустракаўся з многімі багатымі людзьмі, сярод якіх Біл Гейтс і Рычард Брэнсон. Ён заўважыў, што ўсе багатыя людзі вылучаюць час для сябе. Выкарыстоўваюць яго для прасоўвання, заняткаў мастацтвам, для абдумвання стратэгій і г.д. «Калі вы не запланавалі гэты час у календары на сёння, то вы можаце страціць глебу пад нагамі», - мяркуе Брэндан.

8. Яны абмяжоўваюць працоўны дзень

У артыкуле для Inc прадпрымальнік Мюрэй Ньюлендс распавёў, што багатыя людзі ведаюць, калі трэба заканчваць працоўны дзень. «Уладальнікі кампаній трапляюць у пастку, думаючы, што чым больш яны працуюць, тым большага дасягнуты. Я гэта рэдка раблю», - піша Мюрэй. Ён раіць спыняць працоўны дзень у 5 або 6 гадзін вечара. Пасля гэтага - не сачыць за тэлефонам і электроннай поштай да наступнага дня. Гэта абмежаванне дапамагае адпачыць і зарадзіцца.

9. Яны ядуць здаровую ежу

Не, багатыя людзі пастаянна не ядуць стэйкі і не п'юць дарагое чырвонае віно. Здаровае харчаванне - адна з звычак мільянераў. Напрыклад, пісьменнік і філантроп Тоні Робінс распавёў, што не ўжывае кафеін, алкаголь, нікацін і наркотыкі. Са слоў яго асабістага трэнера, Тоні на сняданак есць яйкі і какосавы хлеб, на абед - вялікі зялёны салат з авакада, а на вячэру - бульбу з арганічным пратэінам і гароднінай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках