29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітай: цудоўныя краявіды гор, закутых у ледзяны панцыр

Кітай: цудоўныя краявіды гор, закутых у ледзяны панцыр

Раён Хуаншань уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гэта адно з самых папулярных турыстычных месцаў Кітая. Калі вы наведаеце Нацыянальны парк Хуаншань пасярод зімы, вам адкрыецца неймавернае відовішча - скалы, закутыя ў лёд, піша bbc.com.

Працінаючы аблокі

Нацыянальны парк Хуаншань («Жоўтыя горы»), што ў правінцыі Аньхой ва ўсходняй частцы Кітая, знакаміты сваімі гранітнымі скаламі, пікамі, многія з якіх перавышаюць у вышыню 1000 метраў і даслоўна пратыкаюць нізкія аблокі, што часта накрываюцца гэты рэгіён.

Заціснутыя паміж стромкіх гранітных сцен, жывуць сваім запаведным жыццём вадаспады, пячоры і гарачыя крыніцы.

Зімовая казка

У летнія месяцы горныя сцежкі тут запоўненыя турыстамі. Але калі вы прыедзеце пасярод зімы, калі тэмпература ніжэй за нуль, гэты прыродны парк адкрыецца перад вамі ва ўсёй сваёй дзіўнай прыгажосці, якую не ўбачыш летам.

Прыродны феномен

У зімовыя месяцы кроплі вады, якая змяшчаецца ў тумане, крышталізуюцца і замярзаюць на скалах, пакрываючы іх цвёрдым ледзяным налётам.

Гэты прыродны феномен звычайна здараецца, калі тэмпература паветра - ад -2 да -10 градусаў па Цэльсіі.

Калі ўсе неабходныя ўмовы выкананыя, горы стаяць пакрытыя бліскучай белай скарынкай лёду.

Раён вільготны і туманны

Хуаншань, які з 1990 года ўваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, - вельмі вільготны раён. Улетку тут штомесяц выпадае больш за 300 мм ападкаў.

Зімой пасля снежнай буры густы туман можа захоўвацца на працягу некалькіх дзён, ствараючы такім чынам умовы для ўтварэння ледзянога панцыра на скалах.

У ледзяной брані

Шэрань, якая пакрывае дрэвы і гранітныя пікі, з цягам часу нарастае на іх тоўстым пластом.

Пранізлівы вецер гоніць туман прэч, пакідаючы галіны і ствалы дрэў у ледзяной брані.

Хвоя на скале

Магчыма, падобнае абледзяненне не гэткае ўнікальна для горных раёнаў, але скурчаныя на стромых схілах хвоі можна ўбачыць толькі тут, ва Усходнім Кітаі.

Хуаншаньская хвоя расце на стромкіх, скалістых паверхнях. Яе скрыўлены ствол дадае выразнасці і без таго драматычнаму пейзажу, што натхняў цягам стагоддзяў кітайскіх мастакоў і паэтаў.

Мяркуюць, што менавіта тут чэрпалі натхненне аўтары галівудскага фільма «Аватар».

У краі нябесных гор

Кітайскі паэт VIII стагоддзя Лі Бо (Лі Бай) у вершы «Рассвет у Хуаншань» пісаў: «Прамяні світання асвяцілі верхавіны дрэў - тут, у краі нябесных гор. Падніміце галовы, кітайцы!»

Ад пейзажу, які апісвае Лі Бо, і цяпер, як сотні гадоў таму, захоплівае дух - асабліва калі горы і дрэвы пакрытыя лёдам.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках