25 красавiка 2024, Чацвер, 23:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Невялікія дозы спіртнога карысныя для мозгу

17
Навукоўцы: Невялікія дозы спіртнога карысныя для мозгу

Малыя порцыі спіртнога станоўча ўплываюць на сэрцава-судзінную сістэму і на галаўны мозг.

Спецыялісты са Злучаных Штатаў Амерыкі давялі, што ў невялікай колькасці алкагольныя напоі могуць дабратворна ўплываць на галаўны мозг чалавека.

Высветлілася, што такая «тэрапія» ў некалькі разоў памяншае рызыкі развіцця хваробы Паркінсона або Альцгеймера, а таксама цукровага дыябету, піша med-heal.ru. Нагадаем, што аніводную з гэтых хвароб яшчэ не здолелі вылечыць медыкі.

Майк Недэргард з Ротчэстарскага Універсітэта распавядае, што малыя порцыі спіртнога могуць выводзіць з арганізма прадукты перапрацоўкі, уплываць станоўча на тканкі, сэрцава-судзінную сістэму і на галаўны мозг.

Але ён папярэджвае, што гэта ў большай ступені яго тэорыя, чым правераны экспэрыментальна факт, бо даследаванне праводзілася на лабараторных грызунах.

Іншыя ж навукоўцы, правёўшы такія экспэрыменты, не пабачыла ніякай залежнасці паміж алкаголем, яго дозамі і здароўем чалавека. Сёння можна вывучыць мноства даследаванняў, які гавораць як пра шкоду, так і пра карысць спіртных напояў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках