20 красавiка 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшыя прадукты для ўмацавання нервовай сістэмы

3
Названы найлепшыя прадукты для ўмацавання нервовай сістэмы

Працоўнаму даросламу чалавеку трэба ўключыць іх у свой штодзённы рацыён.

Сезонная дэпрэсія, раздражняльнасць, перажыванні на працы - усе гэтыя чыннікі не могуць не адбіцца на стане здароўя, піша newsyou.info.

Каб пазбегнуць праблем з нервовай сістэмай, экспэрты раяць ужываць у ежу больш прадуктаў, багатых вітамінам В, што дапаможа справіцца з празмернай эмацыянальнасцю.

Вітаміны групы В - эфектыўны сродак для падтрымання і ўмацавання нервовай сістэмы. Прадукты, якія ўтрымліваюць гэтыя вітаміны, дапамогуць зняць стомленасць, падвысіць працаздольнасць, палепшыць памяць і канцэнтрацыю.

Для таго, каб назапасіцца вітамінамі групы В, неабходна ўключыць у свой рацыён малочныя прадукты, морапрадукты, мяса і бабовыя культуры.

Супакоіць нервы таксама дапамогуць прадукты багатыя ёдам. Не забывайце есці больш парэчак, вішні, грэцкай кашы, марской рыбы.

Пасуюць таксама фінікі, абрыкосы, аліўкавы алей.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках