20 красавiка 2024, Субота, 9:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму польскія фірмы шукаюць беларусаў

17
Чаму польскія фірмы шукаюць беларусаў

Колькасць беларусаў, занятых у польскіх кампаніях, імкліва расце.

Паводле звестак Міністэрства сям'і, працы і сацыяльнай палітыкі, у мінулым годзе польскія працадаўцы падалі больш як 1,8 млн заяў аб намеры прыняць на працу замежнікаў, піша «Заўтра тваёй краіны».

У тым ліку 1,7 млн заявак тычыліся украінцаў - на 36% больш, чым годам раней, піша «Dziennik Gazeta Prawna». І ўсё ж рабочых рук не стае. У мінулым годзе працадаўцы ўнеслі 58 тысяч заявак аб намеры ўзяць на працу беларусаў - гэта ўдвая больш, чым у 2016 годзе. Колькасць працаўнікоў з Беларусі будзе, хутчэй за ўсё, і далей павялічвацца. Чаму?

- Таму што ўкраінцам трэба плаціць ужо столькі ж, колькі палякам, - мяркуе Моніка Банысь з кампаніі Personnel Service, якая займаецца пошукам працаўнікоў для іншых фірмаў.

Зыгмунт Пелус з Цэнтра бізнэсу і турызму з Гародні, як паведамляе «Радыё Рацыя», дадае, што імкліва расце колькасць агенцтваў-пасрэднікаў, якія шукаюць працаўнікоў для польскіх фірмаў. Толькі ў Гародні іх блізу 20, а ва ўсёй Беларусі - некалькі соцень. Сярэдні заробак у Польшчы ўтрая вышэйшы, чым у Беларусі і ў чатыры разы - чым ва Украіне. Акрамя таго, беларусы едуць у Польшчу, бо ўсё складаней знайсці працу ў Расеі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках