19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Інвестару патрэбная ўпэўненасць, што ягоныя грошы пад сур'ёзнай абаронай

1
Леў Марголін: Інвестару патрэбная ўпэўненасць, што ягоныя грошы пад сур'ёзнай абаронай
Леў Марголін

Без незалежнага парламента і судоў Беларусь застанецца краінай, якая развіваецца.

Працу для інфармацыйнай падтрымкі беларускага экспарту трэба ўзмацніць, заявіў намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі на пасяджэнні калегіі галоўнай управы ідэалагічнай работы, культуры і спраў моладзі Менгарвыканкама.

Як інфармацыйная падтрымка можа павялічыць беларускі экспарт? На пытанне «Заўтра тваёй краіны» адказвае эканаміст Леў Марголін.

- Калі дапусціць, што беларускія прадпрыемствы вырабляюць шыкоўныя тавары, а спажыўцы ў розных краінах проста не ведаюць пра іх існаванне, то дастаткова надрукаваць больш буклетаў і раздаць для распаўсюджвання па амбасадах. І будзе нам шчасце, - іранізуе эканаміст Леў Марголін.

Добрая прадукцыя, паводле ягоных слоў, сама заяўляе пра сябе, а ўсё астатняе прабівае дарогу ў жорсткай канкурэнтнай барацьбе за якасці і кошту.

- Большая частка беларускіх экспартных тавараў практычна нідзе, акрамя расейскіх рынкаў, не бывае запатрабаванай і не будзе, - мяркуе эканаміст.

Для павелічэння экспарту іншыя краіны прыцягваюць інвестараў, у якіх ёсць не толькі грошы, але і новыя тэхналогіі, рынкі збыту, тых, хто ўмее вырабляць і прадаваць прадукцыю, але ўжо з маркай «Зроблена ў Беларусі».

- Але такія інвестары - гэта штучны тавар. За іх ідзе барацьба ва ўсім свеце, - кажа Леў Марголін. - Інвестару не важна, запрацуе ён на 5 капеек больш ці менш, для яго важная ўпэўненасць, што ягоныя інвестыцыі знаходзяцца пад сур'ёзнай абаронай усёй прававой сістэмы краіны - незалежных судоў, заканадаўчай базы, якая распрацоўваецца выключна парламентам.

Пакуль усяго гэтага не будзе, сур'ёзны інвестар да нас не пойдзе - такі вердыкт экспэрта. А пакуль сур'ёзны інвестар не пойдзе, казаць аб павелічэнні экспарту наіўна і інфармацыйная падтрымка сур'ёзнага прарыву ў такой сітуацыі даць не можа, падкрэслівае эканаміст.

Паводле ягоных слоў, калі і ёсць у Беларусі нейкія перспектыўныя экспартныя распрацоўкі, то не стае ўмення даводзіць іх да таварнага стану.

- Каб з лабараторыі тавар пайшоў на шырокі рынак, зноў-такі патрэбныя інвестыцыі, - падкрэслівае Леў Марголін. - У нас адзіная буйная крыніца інвестыцый - гэта дзяржава. А як дзяржава эфектыўна ўкладвае інвестыцыі, мы ўжо мелі магчымасць назіраць. Вось тая ж самая дрэваапрацоўчая прамысловасць. Акрамя грошай, там наогул нічога не трэба. Лес у нас свой ёсць, набыць сучаснае абсталяванне - не праблема, попыт на тавар велізарны. Але нават тут мы не здолелі дамагчыся поспехаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках